Шырокаўскі
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Шырокаўскі
|
Шырокаўскі (руск.: Широковский) — пасёлак гарадскога тыпу ў Пермскім краі Расіі. Уваходзіць у Губахінскую муніцыпальную акругу. Адміністрацыйна падпарадкаваны гораду Губаха. Да бліжэйшай чыгуначнай станцыі Палавінка-Чусаўская — 22 км. Заснаваны ў 1942 годзе пры будаўніцтве Шырокаўскай ГЭС.
Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 4 кастрычніка 1954 года. З 2004 да 2012 гг. пасёлак быў адміністрацыйным цэнтрам Шырокаўскага сельскага паселішча Губахінскага раёна, з 2012 да 2022 гг. уваходзіў у Губахінскую гарадскую акругу. Насельніцтва — 1036 чалавек (2023).