Эдгар Савісаар
Эдгар Савісаар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Edgar Savisaar | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрус Ансіп | ||||||
Пераемнік | Юхан Партс | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада адноўлена; ён жа як Старшыня Савета міністраў ЭССР | ||||||
Пераемнік | Ційт Вяхі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юры Ратас | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Індрэк Тоамэ | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана; ён жа як Прэм'ер-міністр Эстоніі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 мая 1950[1][2][…] пас. Харку, Хар’юскі раён, Хар’юмаа, Эстонская ССР |
||||||
Смерць |
29 снежня 2022[3] (72 гады) |
||||||
Жонка | разведзены | ||||||
Дзеці | чатыры | ||||||
Партыя | Цэнтрысцкая партыя (з 1991) | ||||||
Адукацыя | Тартускі ўніверсітэт | ||||||
Дзейнасць | палітыка | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдгар Савісаар (эст.: Edgar Savisaar; 31 мая 1950, пас. Харку, Хар’юскі раён, Эстонская ССР — 29 снежня 2022, Талін) — эстонскі палітык, старшыня Цэнтрысцкай партыі, Прэм’ер-міністр Эстоніі (1990—1992), Міністр эканомікі і камунікацый Эстоніі, мэр Таліна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1980 па 1988 год працаваў у дзяржаўных установах, якія займаліся эканамічным планаваннем. У 1987 годзе быў адным з аўтараў эканамічнай праграмы па пераводзе Эстоніі на поўны гаспадарчы разлік. У 1988—1989 гадах быў навуковым кансультантам фірмы «Майнор».
Узначальваў разам з Мар’ю Лаўрысцін Народны фронт Эстоніі і з 1990 года ўдзельнічаў у рабоце Кангрэса Эстоніі.
У 1989 годзе стаў намеснікам Старшыні Савета Міністраў Эстонскай ССР і кіраўніком Камітэта дзяржаўнага планавання. 3 красавіка 1990 года быў прызначаны Старшынёй Савета Міністраў Эстонскай ССР. Стаў першым прэм’ер-міністрам пасля прыняцця 20 жніўня 1991 года Дэкларацыі аб аднаўленні незалежнасці Эстонскай Рэспублікі. Яго ўрад заставаўся ва ўладзе да 29 студзеня 1992 года, калі ён быў вымушаны сысці ў адстаўку з-за цяжкага становішча ў эканоміцы.
З 1992 па 1995 гады Эдгар Савісаар быў віцэ-спікерам Рыйгікогу. У перыяд 17 красавіка па 6 лістапада 1995 года быў Міністрам унутраных спраў. У 1996 годзе прыняў удзел у муніцыпальных выбарах і стаў старшынёй гарадскога сходу Таліна. З 2001 года па 14 кастрычніка 2004 года быў мэрам Таліна. З 11 красавіка 2005 года па 5 красавіка 2007 года быў міністрам эканомікі і камунікацый у кааліцыйным урадзе прэм’ер-міністра Андруса Ансіпа. З 5 красавіка 2007 года стаў зноў мэрам Таліна.
На выбарах у Гарадскі сход Таліна, якія прайшлі 18 кстрычніка 2009 г, за Цэнтрысцкую партыю і персанальна за Эдгара Савісаара прагаласавала рэкордная колькасць выбаршчыкаў, у выніку чаго ён захаваў за сабой пасаду мэра горада.
На парламенцкіх выбарах 2011 года Эдгару Савісаару ўдалося набраць рэкордную персанальную колькасць галасоў — 23 000. Ад пасады дэпутата Рыйгікогу Савісаар адмовіўся.
Памёр 29 снежня 2022 года ў Таліне[5].
Зноскі
- ↑ а б Edgar Savisaar // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 5 кастрычніка 2024.
- ↑ Edgar Savisaar // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Suri Edgar Savisaar
- ↑ https://www.delfi.ee/artikkel/120120996/suri-legendaarne-eesti-poliitik-edgar-savisaar
- ↑ Умер экс-премьер Эстонии Эдгар Сависаар
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдгар Савісаар
- Нарадзіліся 31 мая
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Хар’юмаа
- Памерлі 29 снежня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Таліне
- Кавалеры ордэна Дзяржаўнага герба 1 класа
- Кавалеры ордэна Дзяржаўнага герба 2 класа
- Гранд-афіцэры ордэна Трох Зорак
- Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг Эстоніі
- Прэм’ер-міністры Эстоніі
- Міністры ўнутраных спраў Эстоніі
- Мэры гарадоў Эстоніі