Эжэн Флаша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эжэн Флаша
фр.: Eugène Flachat
Род дзейнасці інжынер у цывільным будаўніцтве
Дата нараджэння 16 красавіка 1802(1802-04-16)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 1873(1873-06-16)[2] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эжэн Флаша (фр.: Eugène Flachat; 1802, Парыж — 16 чэрвеня 1873, Аркашон) — французскі інжынер, піянер чыгуначнай справы ў Францыі; яго імя ўвекавечана на Эйфелевай вежы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Німе, адукацыю і выхаванне атрымаў пад кіраўніцтвам свайго старэйшага брата Стэфана, з якім разам у 1823—1830 гг. распрацоўваў праект плана канала паміж Гаўрам і Парыжам. Затым вывучаў у Англіі будаванне докаў. Па вяртанні ў Францыю пачаў займацца чыгуначнай справай, і да 1851 года быў старэйшым інжынерам на Усходняй чыгунцы, а затым — начальнікам інжынераў і дарадчым членам на Паўднёвай чыгунцы.

Флаша заснаваў:

  • у 1841 годзе таварыства інжынераў,
  • у 1844 г. канферэнцыю інжынераў шляхоў зносін (чыгуначных),
  • у 1848 г. канферэнцыю грамадзянскіх інжынераў.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Etablissements commerciaux, Docks de Londres, Entre pôts de Paris» (1836);
  • «Rapport sur le canal du Rhône au Rhin» (1840);
  • «Les chemins de fer en 1862 et 1863» (1863);
  • «Traité de la fabrication du fer» (у супрацоўніцтве з іншымі, 3 т. і атлас, Парыж, 1842-46);
  • «Mémoire sur les travaux de l'isthme de Suez» (П., 1865);
  • «Navigation à vapeur transocéanienne» (2 т., там жа, 1866)

Зноскі

  1. Eugène Flachat // https://pantheon.world/profile/person/Eugène_Flachat Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Eugène Flachat // GeneaStar