Эзра Паўнд
Эзра Паўнд | |
---|---|
Ezra Weston Loomis Pound | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Эзра Луміс Паўнд |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1885[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 1972[1][4][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | ЗША |
Бацька | Homer Loomis Pound[d][5] |
Маці | Isabel Weston[d][5] |
Жонка | Dorothy Shakespear[d] |
Дзеці | Mary de Rachewiltz[d] і Omar Pound[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, літаратурны крытык, кампазітар, перакладчык, аўтабіёграф, пісьменнік, эканаміст, журналіст, радыёвядучы, гісторык літаратуры |
Гады творчасці | з 1909 |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Bollingen Prize[d] (1948) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эзра Уэстан Луміс Паўнд (англ.: Ezra Weston Loomis Pound; 30 кастрычніка 1885 — 1 лістапада 1972) — амерыканскі паэт, адзін з заснавальнікаў англамоўнай мадэрнісцкай літаратуры, выдавец і рэдактар.
У 1924 годзе пераехаў у Італію. Цягам 1930-х і 1940-х пісаў артыкулы для выданняў брытанскага фашыста Освальда Мослі, захапляўся фашызмам Беніта Мусаліні і выказваў падтрымку Адольфу Гітлеру. Шмат разоў публічна выказваўся ў антысеміцкім духу. У часе Другой сусветнай вайны працаваў на італьянскую фашысцкую прапаганду — рабіў радыёперадачы, арыентаваныя на англійскамоўную, у першую чаргу амерыканскую, аўдыторыю. У 1943 годзе падтрымаў «Італьянскую сацыяльную рэспубліку» (Рэспубліку Сало) і заставаўся ёй верны да поўнай ваеннай паразы ў 1945 годзе. Быў затрыманы італьянскімі партызанамі і перададзены амерыканскім ваенным. Быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, але прызнаны псіхічна няздольным паўстаць перад судом. Да 1958 года ўтрымліваўся ў псіхіятрычным шпіталі Св. Лізаветы (Вашынгтон, акруга Калумбія). Пасля вызвалення з’ехаў у Італію, дзе пражыў да смерці.
Зборнікі і цыклы
[правіць | правіць зыходнік]- «Захапленне» (1909)
- «Маскі» (1912)
- «Стары Кітай» (1915)
- «Lustra» (1916)
- «Х’ю Селвін Маберлі» (1920)
- «Песні» (1917—1970)
- «Пізанскія песні» (1948)
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Янка Юхнавец, Андрэй Хадановіч[6], Лявон Баршчэўскі[7], Макс Шчур[8].
Зноскі
- ↑ а б Stock N. Ezra Pound // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Ezra Loomis Pound // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Ezra Pound // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
- ↑ Азы чытаньня
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Айдаха
- Памерлі 1 лістапада
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Венецыі
- Пахаваныя на Сан-Мікеле
- Выпускнікі Пенсільванскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты ЗША
- Англамоўныя паэты
- Фашысты ЗША
- Імажызм
- Амерыканскі калабарацыянізм
- Постаці антысемітызму
- Антыкамуністы ЗША
- Антысемітызм у ЗША