Перайсці да зместу

Эйман дэ Валера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эйман дэ Валера
Eamon de Valera / Éamonn de Bhailéara
Сцяг3-і прэзідэнт Ірландыі Ірландыі
25 чэрвеня 1959 — 24 чэрвеня 1973
Папярэднік Шон Томас О'Келі
Пераемнік Эрскін Чайлдэрс
Часовы прэзідэнт Ірландыі ў 1921-1922 гадах

Нараджэнне 14 кастрычніка 1882(1882-10-14)
Смерць 29 жніўня 1975(1975-08-29) (92 гады)
Месца пахавання
Бацька Juan Vivion de Valera[d][2]
Маці Catherine Coll[d][2]
Жонка Sinéad de Valera[d][3]
Дзеці Brian de Valera[d], Emer de Valera[d], Vivion de Valera[d][2], Máirin de Valéra[d][2], Éamon de Valera[d][2], Rúaidhrí de Valera[d][2] і Terry de Valera[d][2]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя Фіяна Файл
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр мастацтваў[d] і бакалаўр навук[d]
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Ірландыі
Бітвы
Узнагароды
Вярхоўны ордэн Хрыста
Вярхоўны ордэн Хрыста
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эйман дэ Валера (англ.: Éamon de Valera, ірл.: Éamonn de Bhailéara; 14 кастрычніка 1882, Нью-Ёрк29 жніўня 1975, Дублін) — ірландскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Быў адным з кіраўнікоў Ірландскага паўстання 1916. У 1917 узначаліў партыю Шын Фейн і патрыятычную ваенную арганізацыю «Ірландскія валанцёры». У 1919-22 дэ Валера прэзідэнт і кіраўнік урада, які дамагаўся нацыянальнай незалежнасці Ірландыі. У перыяд Грамадзянскай вайны 1922-23 узначальваў войскі рэспубліканцаў супраць прыхільнікаў англа-ірландскага дагавору 1921, па якім Паўночная Ірландыя засталася пад уладай англічан, а астатняя частка краіны абвяшчалася брытанскім дамініёнам. У 1927 годзе, выйшаўшы з Шын Фейн, увайшоў у парламент дамініёна ў якасці кандыдата створанай ім ў 1926 партыі «Фіян Файл». У 1932-48 кіраўнік ірландскага ўрада і міністр замежных спраў. Праводзіў курс, накіраваны на заахвочванне развіцця нацыянальнай эканомікі і паслабленне яе залежнасці ад брытанскіх манаполій і разам з тым на ўціск дэмакратычных свабодаў ўнутры краіны. У гады 2-й сусветнай вайны 1939-45 ўрад дэ Валера абвясціў аб нейтралітэце. У 1951-54 і ў 1957-59 Дэ Валера прэм'ер-міністр Ірландскай Рэспублікі; палітыка яго ўрада была накіравана на актыўнае прыцягненне ў эканоміку краіны замежнага капіталу і ў той жа час на недалучэнне да ваенна-палітычных блокаў. З 1959 Дэ Валера прэзідэнт Ірландскай Рэспублікі.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118764055 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.