Быў адным з першых прафесараў ірландскай мовы ў Нацыянальным універсітэце Ірландыі і вядомым паэтам і фалькларыстам, у 1893 годзе стаў адным з заснавальнікаў і старшынёй Гэльскай лігі, ірл.: Conradh na Gaeilge, арганізацыі, якая прапагандавала ірландскую мову і культуру, членамі якой былі сярод іншых Эйман дэ Валера, Патрык Пірс і Майкл Колінз, пасля арганізатары Ірландскай вайны за незалежнасць. У 1915 годзе, незадаволены усё большай і большай ваенізаванасцю Гэльскай лігі, Хайд склаў з сябе прэзідэнцкія паўнамоцтвы. У вайне ён не браў удзел і не падтрымліваў Шын Фейн, у 1922 годзе пасля атрымання Ірландыяй незалежнасці быў прызначаны сенатарам, але ў 1925 годзе сышоў у адстаўку з-за крытыкі ў яго адрас, звязанай са спавяданнем Хайдам пратэстанцтва.
У 1938 годзе пасля прыняцця ў Ірландыі рэспубліканскай канстытуцыі па пагадненні паміж усімі палітычнымі партыямі краіны высунуты на прэзідэнцтва і як адзіны кандыдат заняў пасаду. З-за пагаршэння здароўя і нязгоды з палітыкай кабінета Эймана дэ Валеры адмовіўся высоўвацца на другі тэрмін, і яго змяніў Шон Томас О’Келі.