Эльза Б’ёркман-Гольдшміт
Эльза Б’ёркман-Гольдшміт | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 красавіка 1888[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 красавіка 1982[1][2] (93 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Муж | Waldemar Goldschmidt[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, майстар афорту |
Мова твораў | шведская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эльза Андрэа Элізабет Б’ёркман-Гольдшміт (шведск.: Elsa Andrea Elisabeth Björkman-Goldschmidt; 16 красавіка 1888, Лінчэпінг — 6 красавіка 1982, Стакгольм) — шведская пісьменніца, журналістка і мастачка; змагар за правы дзяцей.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Эльза Б’ёркман нарадзілася ў 1888 годзе ў Лінчэпінгу. Яе сябрамі дзяцінства былі Эльза Брэндстром, Ханарына Хермелін і Харыет Лёвенхельм. Эльза наведвала настаўніцкія курсы Ганны Сандстром ў Стакгольме, пасля чаго таксама вучылася ў школе гравюры Акселя Тальберга і ў Акадэміі мастацтваў. У пачатку 1910-х гадоў яна вучылася за мяжой, у тым ліку ў Бруге, Італіі і Германіі. Яна займалася пераважна дрэварытам і літаграфіяй, выстаўляючы свае працы як у Швецыі, так і за яе межамі: у Осла, Лейпцыгу, Вене, Парыжы, Рыме, Сан-Францыска. У цяперашні час яны ўваходзяць у зборы шэрагу шведскіх і замежных музеяў, у тым ліку Нацыянальнага музея Швецыі, Музея сучаснага мастацтва ў Стакгольме, Гётэбаргскага мастацкага музея, Мастацкага музея Мальмё і венскай галерэі Альберціна[6].
У пасляваенныя гады Эльза Б’ёркман спыніла заняткі мастацтвам дзеля міжнароднай валанцёрскай дзейнасці, між пісьменьніцтвам і журналістыкай. Шмат у чым на яе аказала ўплыў даўняе сяброўства з Эльзай Брэндстром. У 1916 годзе Б’ёркман адправілася ў Расію, каб працаваць медсястрой у сібірскіх вайсковых лагерах. Пра ўбачанае і перажытае яна затым не раз пісала ў сваіх кнігах. Пасля Эльза яшчэ некалькі разоў бывала ў Расіі ў якасці шведскага прадстаўніка Чырвонага крыжа. У маскоўскім шпіталі яна пазнаёмілася з Вальдэмарам Гольдшмітам, аўстрыйскім хірургам і ваеннапалонным. Пасля заканчэння вайны яны зноў сустрэліся і ў 1921 годзе пажаніліся ў Вене, дзе потым жылі да 1938 года. У гэтыя гады Эльза Б’ёркман-Гольдшміт пісала артыкулы для Dagens Nyheter пад псеўданімам «Mélange», а таксама займалася арганізацыяй дапамогі хворым і галодным дзецям Аўстрыі[6].
У 1938 годзе, пасля анексіі Аўстрыі нацысцкай Германіяй, Эльза з мужам вымушаны былі бегчы ў Стакгольм. Там Эльза стала сябрам шведскай арганізацыі «Rädda Barnen» («Уратуем дзяцей»), якая займалася аказаннем гуманітарнай дапамогі аўстрыйскімі дзецям. У 1940 годзе яна таксама ўступіла у антынацысцкі «Аўторкавы клуб» (Tisdagsklubben), узначалены Амеліяй Пасэ. Пазней яна вярнулася ў Вену, дзе працягвала гуманітарную дзейнасць у рамках «Rädda Barnen», а таксама удзельнічала ў стварэнні шэрагу дакументальных фільмаў. У 1940-х гадах яна таксама шмат пісала, у тым ліку часткова аўтабіяграфічныя кнігі (на прыклад, «Det var i Wien») і біяграфіі (Эльзы Брэндстром і Харыет Лёвенхельм).
З 1950 па 1978 год Эльза Б’ёркман-Гольдшміт была членам літаратурнага «Грамадства дзевяці» (De Nio). З 1957 па 1960 год яна была рэдактарам часопіса «Svensk litteraturtidskrift». У 1960-х гадах яна пачала пісаць мемуары, якія затым былі выдадзены ў чатырох тамах з 1962 па 1976 год[6].
Эльза Б’ёркман-Гольдшміт памерла ў 1982 годзе ў Стакгольме і была пахавана на Паўночных могілках у Сольне[6].
Зноскі
- ↑ а б в г 18880416-0508 Björkman-Goldschmidt, Elsa Andrea E // Sveriges dödbok Праверана 22 сакавіка 2018.
- ↑ а б в г д е lsa Andrea Elisabeth Björkman-Goldschmidt 1888-04-16 — 1982-04-06 Författare, journalist, hjälparbetare Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ http://norrabegravningsplatsen.se/kandisarna/ — norrabegravningsplatsen.se. Праверана 5 сакавіка 2017.
- ↑ Björk, ELSA — Svenskagravar.se. Праверана 26 красавіка 2017.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 23 красавіка 2022.
- ↑ а б в г Svenskt kvinnobiografiskt lexikon.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Lina Sturfelt. Elsa Andrea Elisabeth Björkman-Goldschmidt (англ.).
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Швецыі
- Памерлі 6 красавіка
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў камуне Стакгольм
- Пахаваныя на Паўночных могілках Стакгольма
- Выпускнікі Каралеўскай акадэміі вольных мастацтваў (Швецыя)
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі ў Стакгольме
- Журналісты Швецыі
- Пісьменніцы XX стагоддзя
- Пісьменніцы Швецыі
- Нарадзіліся ў Лінчэпінгу