Энтані Эшлі Купер Шэфтсберы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Энтані Эшлі Купер Шэфтсберы
Дата нараджэння 26 лютага 1671(1671-02-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1713(1713-02-04)[2] (41 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Anthony Ashley-Cooper, 2nd Earl of Shaftesbury[d][6]
Маці Dorothy Ashley-Cooper, Countess of Shaftesbury[d][7][6]
Жонка Jane Ewer[d][6][8]
Дзеці Anthony Ashley Cooper, 4th Earl of Shaftesbury[d][6]
Род дзейнасці філосаф, пісьменнік, палітык
Навуковая сфера філасофія
Альма-матар
Кірунак Еўрапейская філасофія
Перыяд Філасофія XVIII стагоддзя
Асноўныя інтарэсы Этыка, эстэтыка, рэлігія
Аказалі ўплыў Неаплатанізм, стаіцызм, Кембрыджскія неаплатонікі, Джон Лок
Зведалі ўплыў Хатчэсан Фрэнсіс, Дэвід Юм, Адам Сміт, Жан-Жак Русо, Дэні Дзідро
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Энтані (Антані) Эшлі Купер Шэ́фтсберы (англ.: Anthony Ashley Cooper, 3rd Earl of Shaftesbury; 26 лютага 1671, Лондан — 4 лютага 1713, Неапаль) — англійскі філосаф, пісьменнік і палітык, дзеяч асветы. Трэці граф Шэфтсберы. Аўтар прац, сабраных у трох тамах «Характарыстыка людзей, нораваў, думак, часоў», прысвечаных этычным, эстэтычным, рэлігійным і палітычным праблемам.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Вучань Дж. Лока. Выказаў асноўныя ідэі, уласцівыя ранняму Асветніцтву, напісаў шэраг прац па этыцы, сабраных пад агульнай назвай «Характарыстыка людзей, нораваў, думак, часоў», т. 1—3, 1711). Зыходны пункт яго светапогляду — ідэі кембрыджскай школы платонікаў. Аднак Э. Шэфтсберы звяртаўся непасрэдна да прац Платона, Плаціна і іншых старажытнагрэчаскіх філосафаў, дзякуючы чаму яго платанізм пазбавіўся сярэдневяковай трансцэндэнтнай тэалагічнай формы і набыў больш натуральны выгляд. Імкнуўся распрацаваць эстэтычную канцэпцыю навакольнага свету і лічыў, што толькі яна дазваляе зразумець рэчаіснасць у якасці жывога, арган. і гарманічнага цэлага, а не атаясамлівае прыроду з мёртвым ме-ханізмам. Эстэтызацыя космасу ў філасофіі Э. Шэфтсберы служыць перадумовай эстэтычнага падыходу да чалавека, сцвярджэшыў аб непарыўным адзінстве прыгажосці і маральнасці, эстэтычным характары дасканаласці.

Філасофскія разважанні Э. Шэфтсберы канцэнтруюцца ў яго вучэнні аб аўтаномнай этыцы, цэнтральны момант якога — палажэнне ара самастойнасць маралі і яе незалежнасць ад рэлігіі і сацыяльных умоў. Крытэрый маральнага характару чалавечых учынкаў Э. Шэфтсберы бачыў у іх матывах, а не ў наступствах; адсюль маральнасць выстунае побач з прыгажосцю і гармоніяй, якія ўключаюцца ў сістэму маральных каштоўнасцей. Ідэалам сваёй маральнай філасофіі і яе задачай лічыў выхаванне дасканалай, гарманічна развітой асобы, якая разумее сэнс прыгажосці і дабрачыннасці; каб падтрымліваць сувязі з космасам, такая асоба павінна кіравацца не толькі розумам, але і яго процілегласцю — энтузіязмам.

Зноскі

  1. Anthony Shaftesbury // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б Shaftesbury // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. http://www.historyofparliamentonline.org/volume/1690-1715/member/ashley-anthony-1671-1713
  6. а б в г Kindred Britain
  7. Lundy D. R. The Peerage
  8. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Боўш В. Шэфтсберы // БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1. Мн., 2004, С.35.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]