Перайсці да зместу

Эрнфрыд Мальмгрэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрнфрыд Мальмгрэн
Дата нараджэння 3 лістапада 1899(1899-11-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1970(1970-03-28) (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці эсперантыст
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрнфрыд Карт Мальмгрэн (шведск.: Ernfrid Cart Malmgren, 3 лістапада 1899 — 28 сакавіка 1970) — шведскі эсперантыст, дзеяч міжнароднага эсперанта-руха.

Па адукацыі настаўнік, з канца 1920-ых гадоў веў актыўную дзейнасць у эсперанта-рухе. Арганізоўваў шматлікія курсы вывучэння эсперанта ў Стакгольме як для шведаў, так і для іншаземцаў, з 1928 па 1931 праводзіў курсы выкладчыкаў эсперанта, у тым ліку пры фінансавай падтрымцы ўрада. У перыяд 1929—1931 гадоў Мальмгрэн разам з лідарам эстонскіх эсперантыстаў Генрыхам Сепікам арганізоўваў турыстычныя паездкі з Швецыі ў Эстонію, у якіх прыняла ўдзел вялікая колькасць эсперантстаў. У 1929—1931 гадах Мальмгрэн таксама быў сакратаром Шведскай федэрацыі выкладчыкаў эсперанта, кіраўніком турыстычнай эсперанта-асацыяцыі, кіраваў Шведскім інстытутам эсперанта з 1930 года, а з 1931 года быў сакратаром Шведскай эсперанта-федэрацыі.

У 1934 годзе Мальмгрэн быў генеральным сакратаром Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Стакгольме, на гэтым кангрэсе быў абраны віцэ-прэзідэнтам і членам праўлення Сусветнай асацыяцыі эсперанта. На гэтай пасадзе мальмгрэн займаўся інфармацыйнай работай, у сваім доме ў Стакгольме адкрыў цэнтр для прасоўвання эсперанта, рассылаў інфармацыйныя бюляцені аб стане міжнароднага эсперанта-руха, прычым падчас Другой сусветнай вайны гэтыя бюляцені рассылаліся нават у акупаваныя краіны.

Пасля зліяння Міжнароднай эсперанта-лігі і «жэнеўскай UEA» у 1947 Мальмгрэн стаў прэзідэнтам абноўленай UEA. У 1955 годзе быў перавыбраны прэзідэнтам UEA, але з-за праблем са здароўем сыйшоў у адстаўку у 1956 годзе. У 1962 годзе быў удастоены звання ганаровага прэзідэнта UEA.

Зноскі