Перайсці да зместу

Эсфір Саламонаўна Гурэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эсфір Саламонаўна Гурэвіч
Дата нараджэння 22 лістапада 1921(1921-11-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня 2015(2015-08-20)[1] (93 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнаўца
Навуковая сфера літаратуразнаўства, гісторыя літаратуры[d][2], літаратурная крытыка[2] і беларуская літаратура[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Гурэвіч Эсфір (Эся) Саламонаўна (22 лістапада 1921(1921-11-22), Татарск, Смаленская губерня20 жніўня 2015(2015-08-20)[1], Кліўленд, Агая) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1973).

Нарадзілася ў сям’і патомнага сшывальшчыка. Скончыла філалагічны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытута імя У. І. Леніна (1941), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР (1949). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З 1950 працавала ў Інстытуце літаратуры АН БССР (у 1952—1957 навуковы сакратар інстытута, з 1957 старэйшы навуковы супрацоўнік).

Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1977 г.

З 1995 г. жыла ў Кліўлендзе (ЗША). Памерла 20 жніўня 2015 года ў Кліўлендзе, штат Агая, ЗША. Пахаваная там жа[3].

Узнагароджана ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені і медалямі[3].

У друку выступала з 1948 г. Даследаванні па гісторыі беларускай літаратуры (творчасць Я. Купалы, Я. Маўра, М. Лынькова, В. Віткі, Я. Брыля і інш.), праблемах беларускай дзіцячай літаратуры.

Аўтарка манаграфій «Творчая гісторыя раманаў М. Астроўскага» (Мінск, 1957), «Беларуская дзіцячая літаратура (1917—1967)» (Мінск, 1970), «Пафас гераізму» (Мінск, 1979), «Детская литература Белоруссии» (Масква, 1982), «Янка Маўр: Нарыс жыцця і творчасці» (Мінск, 1983, 2004), «Боль и тревога наши» (Мінск, 1986). Выдала кнігу ўспамінаў «Полевая почта 43177Д» (Мінск, 2011). У сааўтарстве з Л. Гарэлік, Т. Грамадчанка і інш. напісала кнігу «Сучасная літаратура і чытач» (1988). Адна з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1981—1982)[3].

Зноскі

  1. а б https://fantlab.ru/blogarticle59595
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 27 лютага 2024.
  3. а б в Гурэвіч Эсфір – Белліт  (8 кастрычніка 2023). Праверана 20 жніўня 2024.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
  • Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1993.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990). — Мінск, 1994.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.