Эсфір Саламонаўна Гурэвіч
Эсфір Саламонаўна Гурэвіч | |
Дата нараджэння | 22 лістапада 1921 (97 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук[d] |
Альма-матар |
Гурэвіч Эсфір (Эся) Саламонаўна (22 лістапада 1921, Татарск, Смаленскай вобласці) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1973).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў сям'і патомнага сшывальшчыка. Скончыла філалагічны факультэт Маскоўскага педагагічнага інстытута імя У. І. Леніна (1941), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР (1949). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З 1950 працавала ў Інстытуце літаратуры АН БССР (у 1952—1957 навуковы сакратар інстытута, з 1957 старэйшы навуковы супрацоўнік). З 1995 г. жыве ў Кліўлендзе (ЗША).
Даследаванні па гісторыі беларускай літаратуры (творчасць Я. Купалы, Я. Маўра, М. Лынькова, В. Віткі, Я. Брыля і інш.), праблемах беларускай дзіцячай літаратуры.
Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]
- «Творчая гісторыя раманаў Мікалая Астроўскага» (1957)
- «Беларуская дзіцячая літаратура (1917—1967)» (1970)
- «Пафас гераічнасці» (1979)
- «Дзіцячая літаратура Беларусі» (1982)
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
- Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1993.
- Беларускія пісьменнікі (1917–1990). — Мінск, 1994.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Катэгорыі:
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 22 лістапада
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім павеце
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Выпускнікі МПДУ
- Постаці савецкага літаратуразнаўства
- Постаці беларускага літаратуразнаўства
- Нарадзіліся ў Смаленскай вобласці
- Беларусы ў ЗША