Перайсці да зместу

Юань (імперыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Юань
1271 — 1368

Сталіца
Мова(ы) кітайская мова і мангольская мова
Рэлігія Тыбецкі будызм, канфуцыянства, Даасізм, тэнгрыянства, Church of the East in China[d], Chinese folk religion[d], іслам і каталіцтва
Грашовая адзінка cash[d] і Chao[d]
Плошча
  • 11 000 000 км² (1310)
  • 13 720 000 км² (1330)
Насельніцтва
  • 90 000 000 чал. (1300)
  • 83 873 000 чал. (1330)
Форма кіравання абсалютная манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юа́нь, ці Дай Юань (Вялікая Юань) — мангольская дынастыя, якая правіла ў Кітаі ў 13—14 ст. У гістарычнай літаратуры існуюць розныя даты яе праўлення (1271, 1279 ці 1280—1368).

Заваяванне Кітая пачаў Чынгісхан. Яго пераемнік Угедэй у 1234 г. падпарадкаваў увесь Паўночны Кітай.

У 1250-я гг. Мангольская імперыя распалася на самастойныя дзяржавы; адной з іх стала дзяржава Хубілая (на ханскі прастол уступіў у 1260), у склад якой уваходзілі тэрыторыі ўласна Манголіі і Паўночнага Кітая. У 1271 г. Хубілай даў сваёй дынастыі кітайскую назву Юань. У 1279 г. яго войскі знішчылі кітайскую імперыю Паўднёвая Сун і завяршылі заваяванне Паўднёвага Кітая.

Пасля яго пераемніка Тэмураberu (1295—1307) пачалася барацьба прэтэндэнтаў на прастол: за 1308—32 змянілася 8 імператараў. У час праўлення Тагон-Тэмура (1333—68) у Кітаі пачаліся народныя паўстанні; у выніку паўстання «Чырвоных войск» 1351—68 гг. манголы былі выгнаны і ў 1368 г. заснавана кітайская дынастыя Мін. Пасля звяржэння Юань улада чынгісідаў заняпала і ў Манголіі; адзіная мангольская дзяржава распалася на шэраг ханстваў.

Зноскі