Юзаф Козел-Паклеўскі (афіцэр)
Юзаф Козел-Паклеўскі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1876[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 1911[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Ян Козел-Паклеўскі |
Маці | Феліцыя з Козел-Паклеўскіх[d] |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | флот |
Гады службы | 1893–1911 |
Званне | падпалкоўнік |
Бітвы/войны | Руска-японская вайна |
Узнагароды і званні |
Юзаф Козел-Паклеўскі (польск.: Józef Koziełł-Poklewski, руск.: Иосиф Иванович Поклевский-Козелл; 10 сакавіка 1876, г. Верны, Расійская імперыя, цяпер Казахстан — 25 красавіка 1911, Рыга, цяпер Латвія) — ваенны аташэ Расіі ў Вялікабрытаніі, ваенна-марскі афіцэр, падпалкоўнік корпуса інжынер-механікаў флоту, удзельнік руска-японскай вайны, у тым ліку абароны Порт-Артура і бою ў Жоўтым моры.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і сасланага былога паўстанца Яна Козел-Паклеўскага са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел». Маці Феліцыя Козел-Паклеўская (1840-?) даводзілася стрыечнай сястрой Яну (бацька Феліцыі Каятан быў братам Яна Напалеона, бацькі Яна), брат Феліцыі Козел-Паклеўскай Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі таксама быў удзельнікам паўстання.
З 1893 года Юзаф Козел-Паклеўскі навучаўся ў Марскім інжынерным вучылішчы Мікалая I у Санкт-Пецярбургу. Пасля заканчэння Марскога інжынернага вучылішча імператара Мікалая I у 1896 годзе Юзафа прызначылі ў малодшыя інжынеры-механікі са старшынствам у чыне з 25 верасня 1896 года. З 1896 па 1900 год быў у замежных плаваннях на эскадроным браняносцы «Наварын». З 4 мая 1900 года па 14 жніўня 1900 года суднавы механік крэйсера «Веснік».
З 6 кастрычніка 1900 гады па 5 кастрычніка 1902 гады навучаўся ў Мікалаеўскай марской акадэміі па сканчэнню якой атрымаў права нашэнне знака адзнакі для тых, хто скончыў Афіцэрскі клас Марскога кадэцкага корпуса альбо Акадэмічны курс марскіх навук. З 1 студзеня 1901 гады прызначаны ў памагатыя старэйшага інжынер-механіка, лічыўся ў 9 флоцкім экіпажы. З 20 кастрычніка 1902 гады займаў пасаду старэйшага суднавага інжынер-механіка крэйсера 1-га рангу «Аскольд». 6 снежня 1903 года «За замежнае плаванне ў эскадры Ціхага акіяна» ўзнагароджаны ордэнам Святой Ганны 3-й ступені.
Удзельнік руска-японскай вайны. На крэйсеры «Аскольд» удзельнічаў у адбіцці раптоўнага начнога міннага нападу на эскадру Ціхага акіяна 26 студзеня, у дзённым баі 27 студзеня з японскім флотам. За гэты бой узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава 2-й ступені з мячамі. Пасля бітвы ў Жоўтым моры 28 чэрвеня 1904 года, на крэйсеры «Аскольд» 31 чэрвеня 1904 года прыбыў у Шанхай і быў інтэрнаваны. У баі некаторыя машыністы знаходзіліся на сваіх пастах 12 і больш гадзін — мяняць іх часта было проста няма на каго. Вось што пісаў пра бой з японскай эскадрай 27 ліпеня 1904 года ў Жоўтым моры сам Юзаф Козел-Паклеўскі:
… Машыністаў прыходзілася пад канец абліваць праз кожныя 15 хвілін халоднай вадой. Многія хадзілі навобмацак — так потым раз’ядала вочы. З некаторымі ад стомленасці рабіліся сутаргі — даводзілася абліваць іх струменям са шлангу і такім чынам прыводзіць у прытомнасць. |
За руска-японскую вайну Юзаф Козел-Паклеўскі таксама быў узнагароджаны: ордэнам Святога Роўнаапостальнага князя Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам і сярэбраным медалём «У памяць Японскай вайны 1904—1905». 6 снежня 1906 г. атрымаў званне ў падпалкоўніка корпуса інжынер-механікаў флоту са старшынства ў чыне.
Са жніўня 1907 года выконваў абавязкі марскога аташэ ў Вялікабрытаніі. У лістападзе 1909 года шпіталізаваны ў сувязі з псіхічным расстройствам і змешчаны ў прыватную псіхіятрычную лякарню ў Лондане. Памёр 25 красавіка 1911 года ад паралічу мозгу ў прыватнай псіхіятрычнай клініцы доктара Шэнфельта ў г. Рыга, пахаваны на каталіцкіх могілках Св. Міхаіла.
Зноскі
- ↑ а б http://www.gracesguide.co.uk/Joseph_Poklewski_Koziell Праверана 15 красавіка 2019.
- Нарадзіліся ў 1876 годзе
- Нарадзіліся ў Алма-Аце
- Памерлі 25 красавіка
- Памерлі ў 1911 годзе
- Памерлі ў Рызе
- Пахаваныя ў Рызе
- Выпускнікі Вышэйшага ваенна-марскога інжынернага вучылішча імя Ф. Э. Дзяржынскага
- Выпускнікі Ваенна-марской акадэміі імя М. Г. Кузняцова
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Козел-Паклеўскія
- Ваенныя аташэ Расійскай імперыі
- Ваенныя Расійскай імперыі
- Удзельнікі руска-японскай вайны