Юрый Юр’евіч Гардзееў
Юрый Юр’евіч Гардзееў | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1967 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2011) |
Альма-матар |
Юрый Юр’евіч Гардзееў (нар. 2 ліпеня 1967, Гродна) — беларускі гісторык, культуролаг. Спецыяліст па гісторыі беларускіх гарадоў эпохі Вялікага Княства Літоўскага, гісторыі рэформ другой паловы XVIII стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім. Доктар гістарычных навук (2011).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1991 годзе гістарычны факультэт ГрДУ, тэма дыпломнай працы: «Развіццё планіроўкі і архітэктуры Гародні ў XVIII ст.». У 1988—1992 гадах працаваў мастацтвазнаўцам у гродзенскіх майстэрнях інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя». У 1993—1995 гадах — выкладчык кафедры беларускай культуры ГрДУ[1].
У 1996—1999 гадах — аспірант Педагагічнай акадэміі ў Кракаве, дзе ў 2000 годзе абараніў дысертацыю «Гародня ў XVIII ст. Даследаванні асваення гарадской прасторы, адносін уласнасці і гарадскога насельніцтва» (Grodno w XVIII stuleciu. Studia nad zasiedleniem, stosunkami własnościowymi i mieszkańcami miast) і атрымаў навуковае званне доктара гуманітарных навук[1].
У 2001—2005 гадах працаваў у Навуковай бібліятэцы Польскай Акадэміі мастацтваў і Польскай Акадэміі навук у Кракаве. З 2005 года — ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага ўніверсітэта. Старшыня Беларускага таварыства ў Кракаве[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Галоўныя кірункі навуковай дзейнасці: сацыяльна-эканамічная гісторыя гарадоў і мясцовых супольнасцей Вялікага Княства Лтоўскага, гісторыя Гродна XII—XVIII стагоддзяў (грамадства, эліты, эканоміка, юрыдыка, сацыятапаграфія, мясцовае самакіраванне і гарадское права, культура, побыт), мадэрнізацыя мясцовай адміністрацыі падчас Чатырохгадовага сойма, дзейнасць літоўскага падскарбія Антонія Тызенгаўза, гістарычная палітыка ва Усходняй Еўропе[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Марозаў 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ГАРДЗЕЕЎ Юрый Юр’евіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Гардзееў Ю. Магдэбургская Гародня. Сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16 — 18 ст. — Гродна—Вроцлаў, 2008. — 384 c.: іл. — (Гарадзенская бібліятэка). Цв. вокл. ISBN 978-83-61617-97-6
- Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз. Мінск: Тэхналогія, 2008. — 67 с., [9] іл.; партр. — (Нашыя славутыя землякі). ISBN 978-985-458-171-2
- Cmentarz farny w Grodnie. 1792—1939, Krakow, Wydawnictwo Naukowe WSP, 1999 (y сааўтарстве з Яцкам Розмусам)
- Socjotopografia Grodna w XVIII w., Torun, 2002.
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Культуролагі Беларусі