Педагагічны ўніверсітэт імя Адукацыйнай камісіі ў Кракаве

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Педагагічны ўніверсітэт імя Адукацыйнай камісіі ў Кракаве
польск.: Uniwersytet Pedagogiczny im. Komisji Edukacji Narodowej w Krakowie
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Pedagogiczny im. Komisji Edukacji Narodowej w Krakowie
Міжнародная назва Pedagogical University of Cracow
Заснаваны 1946
Тып педагагічны ўніверсітэт
Рэктар Пётр Борэк
Рэктар Piotr Borek[d][1]
Студэнты 12 000
Размяшчэнне Кракаў
Юрыдычны адрас вул. Падхарунжых 2,
30-084 г. Кракаў, Польшча
Сайт up.krakow.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Педагагічны ўніверсітэт імя Адукацыйнай камісіі ў Кракаве (польск.: Uniwersytet Pedagogiczny im. Komisji Edukacji Narodowej w Krakowie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Кракаве.

Названы ў гонар утворанай у 1773 годзе ў Рэчы Паспалітай Адукацыйнай камісіі - фактычна першага ў Еўропе і свеце міністэрства адукацыі.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня спачатку называлася Дзяржаўнай вышэйшай педагагічнай школай і спецыялізавалася на падрыхтоўцы настаўнікаў для пачатковай школы. Цыкл навучання ахопліваў 3 гады і заканчваўся дыпломным іспытам. Пачынаючы з 1949/1950 навучальнага года таксама пачалося навучанне настаўнікаў сярэдніх школ, вучэльня пачала сваю дзейнасць у новай арганізацыйнай структуры, заснаванай на факультэтах. Адначасова былі створаны такія інстытуцыі і пасады, як сенат, саветы факультэтаў, рэктар, прарэктары і дэканы.

У 1954 годзе педагагічная школа атрымала статус вышэйшай навучальнай установы, дзе навучанне доўжылася ўжо 4 гады, а выпускнікі атрымлівалі поўную вышэйшую адукацыю і ступень магістра. Палітычныя пераўтварэнні 1956 года прывялі да таго, што вучэльня атрымала значную аўтаномію, і ўпершыню былі праведзеныя выбары рэктара. Ім стаў прафесар Вінцэнт Данэк. Пачынаючы з 1958/1959 навучальнага года, тэрмін навучання быў падоўжаны да 5 гадоў.

У 1959 годзе вучэльня атрымала права прысваення навуковай ступені доктара ў галіне лінгвістыкі, мовазнаўства, гісторыі, філасофіі, паліталогіі, біялогіі, геаграфіі, матэматыкі, педагогікі, выяўленчага мастацтва, фізікі, а ў 1967 годзе - права правядзення хабілітацыі ў галіне лінгвістыкі, мовазнаўства, гісторыі і біялогіі.

У 1973 годзе вучэльня была названая ў гонар Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай.

1 кастрычніка 1999 года ўступіў у сілу закон аб перайменаванні вучэльні ў Педагагічную акадэмію імя Адукацыйнай камісіі ў Кракаве, а 20 лістапада 2008 года ўступіў у сілу чарговы закон, перайменаваўшы акадэмію на ўніверсітэт.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт гуманітарных навук
  • Факультэт дакладных і прыродазнаўчых навук
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Факульэт педагогікі і псіхалогіі
  • Факультэт мастацтва

Інстытуты[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут біялогіі
  • Інстытут англійскай філалогіі
  • Інстытут польскай філалогіі
  • Інстытут філасофіі і сацыялогіі
  • Інстытут фізікі
  • Інстытут геаграфіі
  • Інстытут графікі і дызайну
  • Інстытут гісторыі і архівістыкі
  • Інстытут інфарматыкі
  • Інстытут жывапісу і мастацкай адукацыі
  • Інстытут матэматыкі
  • Інстытут навук аб бяспецы
  • Інстытут навук аб інфармацыі
  • Інстытут педагагічных навук
  • Інстытут тэхнічных навук
  • Інстытут неафілалогіі
  • Інстытут дашкольнай і школьнай педагогікі
  • Інстытут спецыяльнай педагогікі
  • Інстытут паліталогіі
  • Інстытут права, адміністрацыі і эканомікі
  • Інстытут псіхалогіі
  • Інстытут сацыяльных спраў
  • Інстытут медыя-мастацтва

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/0b80a072-b734-4cd9-bf5b-6c8708b7c2f2 Праверана 17 верасня 2022.