Ядвіга Смасарска
Ядвіга Смасарска | |
---|---|
польск.: Jadwiga Smosarska | |
Дата нараджэння | 23 верасня 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння | Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя |
Дата смерці | 1 лістапада 1971[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | Варшава, Польшча |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Польшча |
Муж | Зыгмунт Пратасевіч[d] |
Прафесія | |
Кірунак | кінематограф, тэатр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0810682 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ядвіга Смасарска (польск.: Jadwiga Filipina Smosarska; 23 верасня 1898, Варшава — 1 лістапада 1971, там жа) — польская актрыса тэатра і кіно.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла прыватны пансіён ў Варшаве. Яшчэ будучы вучаніцай, у канцы 1916 года дэбютавала на сцэне сталічнага Тэатра Польскага ў драме «Нябоская камедыя» З. Красінскага ў ролі Першай Дамы.
Брала прыватныя ўрокі акцёрскага майстэрства. Затым вучылася ў драматычнай школе ў Варшаве, якую скончыла у 1920 годзе. Да пачатку Другой сусветнай вайны выступала на сцэнах многіх варшаўскіх тэатраў (Разнастайнасці — 1920-1923 г., Польскі і Малы — 1924 г., Летні — 1927 г., Народны, Новы, Летні і Польскі — 1928-1939 г.). На сцэнах Варшавы згуляла ў спектаклях больш за 40 роляў.
У 1919 годзе сыграла сваю першую ролю ў кіно «Ў імя шчасця» (пол. Dla szczęścia) па драме С. Пшыбышэўскага . Хоць Я. Смасарска згуляла ў 26 польскіх фільмах, яна, галоўным чынам, была тэатральнай артысткай.
Ролі ў кіно, аднак, прынеслі ёй вялікую папулярнасць. На думку гледачоў і крытыкаў Я. Смасарска была самай яркай зоркай даваеннага польскага кіно.
У 1932 годзе пасля ролі княгіні Лавіцкай, ёю зацікавіліся амерыканскія рэжысёры. Аднак Ядвіга адхіліла выгадны кантракт з адной з вядучых галівудскіх студый, не жадаючы на доўгі час пакінуць Польшчу.
Пасля пачатку вайны яна пераехала ў Літву, а затым у ЗША, дзе займалася грамадскай дзейнасцю у асяроддзі польскіх эмігрантаў. У 1941 годзе арганізавала «Камітэт дапамогі польскім актёрам ў выгнанні». З вясны 1944 г. гуляла ў Польскім Тэатры Артыстаў у Нью-Ёрку.
У пасляваенны перыяд — адна з арганізатараў Лігі польскага актёра. Пасля 1945 года неаднаразова прыязджала на радзіму, а ў 1970 г. вярнулася ў Польшчу і пасялілася ў Варшаве.
Памерла ў 1971 годзе і пахаваная на Алеі Заслужаных, могілак «Старыя Павонзкі» ў Варшаве.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1919 — У імя шчасця / Dla szczęścia [3] — Хелена
- 1920 — Геройства польскага скаўта / Bohaterstwo polskiego skauta — Ганка
- 1921 — Цуд над Віслай / Cud nad Wisłą — Крыста
- 1922 — Таямніца трамвайнага прыпынку / Tajemnica przystanku tramwajowego — Казіміра
- 1922 — Стрэл / Strzał — Мары Гронска
- 1922 — Кізя / Kizia — Кізя-Мізя
- 1923 — Нявольніца любові / Niewolnica miłości — Бронка
- 1924 — Аб чым не гавораць / O czem się nie mówi — Франя
- 1925 — Прыгожая грэшніца Івонка / Iwonka — Івонка
- 1926 — Пракажоная / Trędowata — Стэфка Рудзецка
- 1927 — Усмешка лёсу / Uśmiech losu — Ирена Глебоцкая
- 1927 — Зямля абетаваная / Ziemia obiecana [4] — Анка Куроўска
- 1928 — Тайна старажытнага роду / Tajemnica starego rodu — Аліцыя-сястра князя / Лидзія, дачка рыбака
- 1929 — Грахоўнае каханне / Grzeszna miłość — Моніка
- 1930 — У Сібір / Na Sybir — Рэна Чарская
- 1932 — Княгіня Ловіч / Księżna Łowicka — Жанэта Грудзінска
- 1932 — Год 1914 / Rok 1914 — Ганка
- 1933 — Пракурор Аліцыя Горн / Prokurator Alicja Horn [5] — Аліцыя Горн
- 1934 — Няўжо Люцына дзяўчына? / Czy Lucyna to dziewczyna? — Люцына Бартноўска ці Юліян Квяткоўскі
- 1935 — Дзве Іоасі / Dwie Joasie — Іоася
- 1936 — Ядзя / Jadzia — Ядвіга
- 1936 — Барбара Радзівіл / Barbara Radziwiłłówna — Барбара Радзівіл
- 1937 — Улан князя Юзэфа / Ułan Księcia Józefa — Кася
- 1937 — Схлусіўшая / Skłamałam — Хелена Урбанкувеа-Бурска
- 1939 — Жыццё перавернулася / Życie na opak (фільм застаўся няскончаным, у сувязі з пачаткам вайны)
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 8 ліпеня 2016.
- ↑ а б Jadwiga Smosarska // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ экранизацыя драмы Станіслава Пшыбышэўскага
- ↑ экранизацыя рамана Уладзіслава Рэйманта
- ↑ экранізацыя аповесці Тадэвуша Даленга-Мастовіча
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Polski Słownik Biograficzny» t. 39. s. 346-350.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Jadwiga Smosarska на сайце filmpolski.pl (польск.)
- Фатаграфіі на сайце fototeka.fn.org.pl