Якаў Аляксандравіч Пратазанаў
Якаў Аляксандравіч Пратазанаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 лютага 1881[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 1945[3][4][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, рэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0698839 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Якаў Аляксандравіч Пратазанаў (руск.: Я́ков Алекса́ндрович Протаза́нов, 23.1 (4.2).1881, Масква, — 8 жніўня 1945, Масква) — савецкі кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935) і Узбекскай ССР (1943). Адзін з пачынальнікаў расійскага кінематографа.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1911—1918 гадах паставіў каля 80 фільмаў, у тым ліку такія значныя, як «Пікавая дама» (1916) і «Айцец Сергій» (1918). Ужо ў гэты перыяд творчасць Пратазанава вылучалася высокім прафесійным майстэрствам, цікавасцю да класічнай рускай літаратуры, увагай да мастацтва акцёра. Пасля знаходжання за мяжой Пратазанаў вярнуўся ў 1923 годзе ў СССР. У першых фільмах, створаных на савецкіх кінастудыях, — «Аэліта» (1924) і «Яго заклік» (1925) — ён выбраў тэмы, звязаныя з жыццём краіны. Ставіў камедыі: «Закройшчык з Таржка» (1925), «Працэс аб трох мільёнах» (1926), «Дон Дыега і Пелагея» (1928), «Свята святога Ёргена» (1930). У іх ярка выявілася майстэрства папулярных акцёраў І. У. Ільінскага, В. П. Марэцкай, А. П. Кторава, М. М. Клімава, М. М. Блюменталь-Тамарынай і інш. У гісторыка-рэвалюцыйным фільме «Сорак першы» (1927) Пратазанаў дамогся глыбокай дакладнасці ў перадачы эпохі і стварэнні вобразаў галоўных герояў. Пратазанаў прыцягнуў В. І. Качалава і У. Э. Меерхольда для выканання галоўных роляў у фільме «Белы арол» (1928). У перыяд гукавога кіно пасля музычнай камедыі-памфлета «Марыянеткі» (1934) Пратазанаў паставіў фільм «Беспасажніца» (1937), які стаў адной з лепшых савецкіх экранізацый класічнай драматургіі. Гістарычны фільм «Салават Юлаеў» (1941) і камедыя «Насрэддзін у Бухары» (1943) — апошнія працы рэжысёра.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Jakov Protazanov // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Протазанов Яков Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Яков Протазанов // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://encyclopedia.1914-1918-online.net/article/filmcinema_russian_empire
- ↑ http://www.nytimes.com/2009/08/21/movies/21movies.html
- Асобы
- Нарадзіліся 4 лютага
- Нарадзіліся ў 1881 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 8 жніўня
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Германіі
- Рэжысёры нямога кіно
- Акцёры СССР
- Акцёры Расіі
- Сцэнарысты СССР
- Сцэнарысты Расіі
- Кінарэжысёры СССР
- Кінарэжысёры Расіі