Вера Пятроўна Марэцкая
Вера Пятроўна Марэцкая | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 (31) ліпеня 1906[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 1978[2][3] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Юрый Аляксандравіч Завадскі |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | актрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0546531 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вера Пятроўна Марэцкая (1906—1978) — савецкая расійская актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка СССР (1949). Герой Сацыялістычнай Працы (1976). Лаўрэат чатырох Сталінскіх прэмій (1942, 1946, 1949, 1951).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 18 (31) ліпеня 1906 года ў вёсцы Барвіха (цяпер — Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласць).
Паступіла ў школу-студыю пры Тэатры імя Я. Вахтангава (цяпер Тэатральны інстытут імя Барыса Шчукіна), якую і скончыла ў 1924 годзе.
У 1924—1936 гадах — актрыса Тэатральнай студыі пад кіраўніцтвам Ю. А. Завадскага (з 1927 года — Тэатр-студыя) у Маскве, з 1936—1940 — Растоўскага тэатра драмы імя М. Горкага.
З 1940 года — вядучая актрыса Маскоўскага драматычнага тэатра імя Массавета.
Першай роляй у кінематографе для 19-гадовай актрысы была роля ў фільме Я. А. Пратазанава «Яго прызыў». У тым жа годзе рэжысёр зноў запрасіў яе зняцца ў фільме-камедыі «Закройшчык з Таржка», дзе яна сыграла простую дзяўчыну Кацю,.
Пасля такога ўдалага пачатку актрысе пачалі паступаць самыя розныя прапановы на здымкі ў фільмах.
Працавала на радыё.
Зноскі
- ↑ а б Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ Vera Mareckaja // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Асобы
- Нарадзіліся 31 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Маскоўскім павеце
- Памерлі 17 жніўня
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Акцёры нямога кіно
- Актрысы СССР
- Актрысы Расіі
- Актрысы XX стагоддзя
- Памерлі ад раку мозгу