Якаў Давыдавіч Гільдэнблат
Якаў Давыдавіч Гільдэнблат | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1973 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, інжынер |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Якаў Давыдавіч Гільдэнблат (руск.: Гильденблат Яков Давидович; 1907, Дуброўна — 1973) — вядомы савецкі спецыяліст у галіне рачной гідраўлікі, водагаспадарчых і воднаэнергетычных разлікаў. Аўтар методык разліку неўсталяванага руху вады пры сутачным рэгуляванні магутнасці ГЭС.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1929). У 1929—1932 гг. працаваў у меліярацыйных арганізацыях у Гомелі. З 1932 па 1937 — інжынер упраўлення будаўніцтва канала Масква—Волга. З 1937 — начальнік аддзялення маскоўскага праектнага кіравання «Глаўгідрастрой» НКУС, затым начальнік аддзела гідралогіі і воднай гаспадаркі інстытута «Гідрапраекта». На працягу 19 гадоў кіраваў праектным аддзелам воднай гаспадаркі ў інстытуце «Гідрапраект» імя С. Я. Жука. У 1968 г. перайшоў у навукова-даследчы сектар інстытута «Гідрапраекта», узначаліў лабараторыю водных рэсурсаў і водагаспадарчых балансаў.
Удзельнічаў у праектаванні гідраэлектрастанцый на Волзе і Каме, Рыжскай на рацэ Даўгава; каналаў Масква—Волга, Волга—Дон і Іртыш-Караганда.
Сааўтар трох манаграфій і аўтар больш за 20 навуковых артыкулаў.
Член тэхнічных, навукоўцаў і экспертных саветаў, дзяржаўных экспертных камісій Дзяржплана СССР.
Лаўрэат Сталінскай прэміі (1950).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гильденблат Яков Давидович // Музейный комплекс «Дорога памяти»(недаступная спасылка)
- [1]