Перайсці да зместу

Ян Карловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Аляксандр Людвік Карловіч
польск.: Jan Karłowicz
герб «Астоя»
герб «Астоя»
Нараджэнне 28 мая 1836(1836-05-28)
Смерць 14 чэрвеня 1903(1903-06-14) (67 гадоў)
Месца пахавання
Род Карловічы
Бацька Аляксандр Карловіч
Маці Антаніна Малахавец
Жонка Ірэна Сулістроўская
Дзеці Мечыслаў
Веравызнанне каталік
Член у
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Карловіч (28 мая 1836, в. Субартовічы, Троцкі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя — 14 чэрвеня 1903, Варшава, Царства Польскае) — лінгвіст, этнограф, фалькларыст, музыказнаўца. Уладальнік маёнтка ў Вішневе.

Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, займаўся гісторыяй і музыкай у Парыжы, Гайдэльбергу, Бруселі. Аўтар этнаграфічных даследаванняў, сабраў і апублікаваў некалькі сотняў беларускіх і літоўскіх паданняў, казак, песень. Супрацоўнічаў з Міхалам Федароўскім, аўтарам шматтомнай працы «Люд беларускі». Сябраваў з Аляксандрам Ельскім і Францішкам Багушэвічам.

  • O Żydzie wiecznym tułaczu (1873)
  • O języku litewskim (1875)
  • Piękna meluzyna i królewna Wanda (1876)
  • Słoworód ludowy (1878)
  • Przyczynek do zbioru przysłów, piosenek, ucinków i przypowieści od nazw rodowych i miejscowych (1879)
  • Przysłowia od nazwisk (1879)
  • O imieniu Polaków i Polski (1881)
  • Die Mythen, Sagen und Legenden der Zamaiten (1883, 2 tomy)
  • Chata polska (1884)
  • Systematyka pieśni ludu polskiego (1885)
  • Słownik wyrazów obcego a mniej jasnego pochodzenia (1894—1905, 3 zeszyty; 1898 nagroda Akademii Umiejętności w Krakowie)
  • Słownik gwar polskich (1900—1911, 6 tomów)
  • Lud. Rys ludoznawstwa polskiego (1903)

Працы Яна Карловіча, даступныя онлайн

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі