Мечыслаў Карловіч
Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле! Магчыма гэты машынны пераклад або выкарыстанне ненарматыўнага правапісу ці лексікону. Для спраўджэння існуюць адмысловыя праграмы.
|
Мячыслаў Янавіч Карловіч Mieczysław Karłowicz | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Mieczysław Karłowicz |
Дата нараджэння | 11 снежня 1876 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 1909 (32 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька: | Ян Карловіч |
Маці: | Ірэна Сулістроўская[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
![]() |
Мечыслаў Карловіч (11 снежня 1876, Вішнева, Свянцянскі павет, Віленская губерня — 8 лютага 1909, горы Татры) — кампазітар і дырыжор. Вядомасць атрымаў дзякуючы сваім сімфанічным кампазіцыям. Творчасць адносяць да плыні позняга рамантызму. Аматар Татраў, фатограф і публіцыст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Вішневе (цяпер у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці). Вішнева ў той час належала яго бацькам. Быў сынам Ірэны Сулістроўскай і Яна Аляксандра Карловіча, выбітнага этнолага і мовазнаўцы. Шэсць гадоў ад нараджэння пражыў на радзіме. У 1882 Карловічы прадалі маёнтак і пераехалі спачатку ў Гайдэльберг, потым у Прагу і Дрэздэн, а ў 1887 пасяліліся ў Варшаве.
Мечыслаў з дзяцінства выхоўваўся ў музычнай атмасферы, з сямі гадоў навучаўся ігры на скрыпцы. Падчас побыту ў Празе і Дрэздэне пазнаёміўся з сімфанічнай музыкай і операй. У Варшаве ён працягваў навучацца музыцы, а таксама паступіў у Варшаўскі ўніверсітэт (натуральныя навукі), а потым вывучаў філасофію ў Берліне. Ужо падчас навучання пачаў пісаць музыку. Таксама займаўся музычнай публіцыстыкай. Па вяртанні ў Варшаву ў 1901 закончыў універсітэт. У 1903 у рамках Варшаўскага музычнага таварыства заснаваў скрыпкавы аркестр. Трагічна загінуў у Татрах падчас раптоўнага сыходу снежнай лавіны.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Мечыслаў Карловіч на Вікісховішчы |
---|
- Mieczysław Karłowicz (польск.)
- А. Мальдис. «Отец симфонизма» (руск.)
- І. Шумская. Партрэта забытага генія (бел.)
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- І. Шумская. Мечыслаў Карловіч. Забыты беларускі геній. — Мінск: «Харвест», 2013.
- Нарадзіліся 11 снежня
- Нарадзіліся ў 1876 годзе
- Нарадзіліся ў Свянцянскім павеце
- Памерлі 8 лютага
- Памерлі ў 1909 годзе
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
- Дырыжоры Беларусі
- Кампазітары Беларусі
- Памерлі ў Аўстра-Венгрыі
- Нарадзіліся ў Вішневе (Смаргонскі раён)