Вішнева (Смаргонскі раён)
Аграгарадок
Вішнева
| ||||||||||||||||||||||
Ві́шнева[1] (трансліт.: Višnieva, руск.: Вишнево) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, на беразе возера Вішнеўскае. Адміністрацыйны цэнтр Вішнеўскага сельсавета. Насельніцтва 391 чал. (2004). Знаходзіцца за 32 км на поўнач ад Смаргоні.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Вішнева дала назву возеру Вішнеўскаму.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Вішнева згадваецца ў сярэдзіне XVI стагоддзя як мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскім ваяводстве. У розныя часы паселішчам валодалі Гідыговічы, Баганскія, Дуброўскія, Сулістроўскія.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вішнева апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. У 1820 годзе Сулістроўскія збудавалі тут мураваны касцёл Святога Тадэвуша.
Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Станам на 1866 год у мястэчку было 49 двароў. На 1886 год — 34 двары, царква, сінагога, шынок, крама. У 1892 годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа. У 1893 годзе побач з мястэчкам існавала аднайменная сядзіба (17 жыхароў), дзе мелася бібліятэка, у якой было каля 4 тыс. тамоў кніг. У 1905 годзе маёнткам валодалі Карловічы.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Вішнева Свянцянскага павета Віленскага ваяводства.
У 1939 годзе Вішнева ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам сельсавета Свірскага раёна (з 1959 года ў Смаргонскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год тут быў 121 двор, на 1 студзеня 2004 года — 167.
-
Агульны выгляд
-
Касцёл і званіца
-
Касцёл
-
Ралля
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1866 год — 289 чал., з іх 259 каталікоў, 16 праваслаўных і 14 іўдзеяў[2]; 1880 год — 405 чал.; 1886 год — 412 чал.
- XX стагоддзе: 1905 год — 240 чал.; 1970 год — 396 чал.
- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2004 года — 391 чал.[3]
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У Вішневе працуе сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнае прадпрыемства — СВК «Савецкая Беларусь», які спецыялізуецца на жывёлагадоўлі (буйная рагатая жывёла) і раслінаводстве (ячмень, кукуруза, авёс, жыта, пшаніца, бульба, гарох, лён і рапс). Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці (вытворчасць вяршкоў, смятаны і малака).
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз вёску праходзіць шаша Р95. Курсуе рэйсавы аўтобус Смаргонь — Вішнева.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Возера Вішнеўскае, нароўні з возерам Нарач, з’яўляецца адным з самых маляўнічых прыродных месцаў у Беларусі. Каля возера знаходзіцца база адпачынку[4] і дайвінг-база[5]. Таксама маецца пракат катамаранаў.
- Касцёл Святога Тадэвуша (1820), помнік архітэктуры класіцызму[6]; пры касцёле — званіца, збудаваная ў 1811 годзе Крыштафам Сулістроўскім
- Капліцы прыдарожныя Святога Яна Хрысціцеля (XVIII ст.)
- Капліца прыдарожная (XIX ст.)
- Парк
- Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай (2001)
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Сядзібна-паркавы комплекс Сулістроўскіх (XVIII ст.)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Ураджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Мечыслаў Карловіч (1876—1909) — кампазітар і дырыжор
Жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Міхал Эльвіра Андрыёлі
- Францішак Багушэвіч
- Ян Карловіч
- Альфрэд Ромер
- Кастусь Скірмунт
- Крыштаф Сулістроўскі
- Ірэна Сулістроўская
- Эдвард Сулістроўскі
- Зыгмунт Чаховіч
- Ігнат Чаховіч
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ SgKP 1893.
- ↑ Памяць. Смаргонскі раён 2004, с. 609.
- ↑ Краткое описание — база отдыха Станкостроитель
- ↑ Подводный клуб «Параллельный мир»
- ↑ Памяць. Смаргонскі раён 2004, с. 571—572.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. — 640 с. — ISBN 985-11-0296-2.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Wiszniew (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 623—624.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вішнева (Смаргонскі раён)
- Вішнева на сайце Radzima.org