Ян Кхама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Кхама
англ.: Ian Khama
тсвана: Ian a Sêrêtsê
Сцяг4-ы Прэзідэнт Батсваны Сцяг
1 красавіка 2008 — 1 красавіка 2018
Віцэ-прэзідэнт Мампаці Мерафхэ (2008 – 2012)
Панатшэга Кедзікілвэ (2012 – 2014)
Макветсі Масісі (2017 – 2018)
Папярэднік Фестус Магае
Пераемнік Макветсі Масісі
Сцяг5-ы Віцэ-прэзідэнт Батсваны Сцяг
13 ліпеня 1998 — 1 красавіка 2008
Прэзідэнт Фестус Магае (1998 – 2008)
Папярэднік Фестус Магае
Пераемнік Мампаці Мерафхэ

Нараджэнне 27 лютага 1953(1953-02-27)[1][2] (71 год)
Бацька Серэтсэ Кхама
Маці Ruth Williams Khama[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, лётчык
Ваенная служба
Гады службы 1977 – 1998
Род войскаў Узброеныя сілы Батсваны
Званне Генерал-лейтэнант
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Серэтсэ Кхама Ян Кхама (англ.: Seretse Khama Ian Khama, 27 лютага 1953, Вялікабрытанія) — 4-ы прэзідэнт Батсваны з 1 красавіка 2008 да 1 красавіка 2018. З 1 красавіка 1998 года да 1 красавіка 2008 займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Батсваны.

Сын першага прэзідэнта Батсваны Серэтсэ Кхамы і ураджэнкі Вялікабрытаніі Рут Уільямс, якая выйшла замуж за Серэтсэ ў 1948 годзе, калі той вывучаў юрыспрудэнцыю ў Оксфардскім універсітэце.

Прафесійны пілот, да 1998 — камандуючы арміяй. Стаўшы віцэ-прэзідэнтам, у тым жа годзе быў абраны ў парламент. З кастрычніка 1999 да студзеня 2000 — міністр па справах прэзідэнта і дзяржаўнай адміністрацыі. З 22 ліпеня 2003 — старшыня Дэмакратычнай партыі Батсваны.

У красавіку 2022 года Ян Кхама быў выкліканы ў суд сваёй краіны. Былога кіраўніка дзяржавы абвінавачваюць, сярод іншага, у незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі. Справа датуецца 2016 годам[3].

Зноскі

  1. Ian Khama // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Ian Khama // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (фр.) Botswana : l'ex-président Ian Khama convoqué par la justice. Africanews.