Перайсці да зместу

Яфрэм Іванавіч Карнейчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яфрэм Іванавіч Карнейчык
Яфрэм Карнейчык
Дата нараджэння 17 сакавіка 1900(1900-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 студзеня 1972(1972-01-18) (71 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Яфрэм Іванавіч Карнейчык (17 сакавіка 1900, в. Турын, Ігуменскі павет, цяпер у Пухавіцкім раёне — 18 студзеня 1972) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1944).

Вучыўся ў Турынскім народным вучылішчы на рабфаку[1]. Скончыў Камуністычную вышэйшую навучальную ўстанову імя Леніна ў Мінску (1929). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН БССР, намеснікам дэкана гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1946 намеснікам дырэктара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(6)Б, а ў 19501970 старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі АН Беларусі. Вывучаў пытанні гісторыі Беларусі у тым ліку і Мінску, перыяду Кастрычніцкай рэвалюцыі, бальшавізму і непралетарскіх партый, ідэйна-тэарэтыянай барацьбе ў гістарычнай навуцы Беларусі. Адзін з аўтараў «Гісторыі БССР» (т. 1—2, 2-е выд., 1961).[2]

Зноскі

  1. Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  2. Памяць. Мінск 2002, с. 553.