Перайсці да зместу

Турын (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Турын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Аграгарадок з
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 376 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222836
Аўтамабільны код
5
Турын на карце Беларусі ±
Турын (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Турын (Пухавіцкі раён)
Турын (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Турын (Пухавіцкі раён)

Ту́рын[1] (трансліт.: Turyn, руск.: Турин) — аграгарадок (да 2009 г. вёска)[2] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Турынскага сельсавета. Месціцца за 9 км на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 57 км ад Мінска, на правым беразе Свіслачы.

Назва паходзіць ад імя Тур[3].

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ўпамінацца ў 1536 годзе як сяло Турано ў маёнтку Пухавічы, уласнасць Марыны, удавы падляшскага ваяводы Януша Касцевіча, і Ганны[d], удавы яго брата, гаспадарскага маршалка Вацлава Касцевіча. Першы ўпамін звязаны з вострым пагранічным канфліктам турынскіх сялян-даннікаў з сялянамі суседніх сёл Ачыжа (ст.-бел. Очижье) і Балоча (ст.-бел. Болочье)[4]. У той час сяло было ў Свіслацкай воласці Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У старабеларускіх крыніцах сустракаюцца назвы: Турино, Турыно, Турынь, Турчино[5].

У 1544 годзе згодна з актам раздзелу маёнткаў жамойцкага старасты Яна Мікалаевіча Радзівіла ад 17 сакавіка, Турын у складзе маёнтка Пухавічы дастаўся яго дачцэ Петранелі[d], жонцы полацкага ваяводы Станіслава Станіслававіча Давойны. Да 1579 года сяло Турын маёнтка Пухавічы было ўласнасцю сястры Петранелі Ганны[d], удавы віцебскага ваяводы Станіслава Пятровіча Кішкі і яе сына Яна[4]. У канцы XVI стагоддзя ўласнасць князя Яраслава Галоўчынскага, у Менскім павеце Менскага ваяводства. У 1690 годзе ўласнасць наваградскага падстолія Ігнацыя Станіслава Пшарадоўскага. У 1747 годзе паводле купчай Турын перайшоў ад смаленскага чашніка Ежы Пшасецкага і яго жонкі Барбары з Пшарадоўскіх да менскага стольніка Марціна Валадковіча[d] (было 27 дымоў)[4].

Паводле інвентару 1779 года Турын быў часткай маёнтка Пухавічы, стаў уласнасцю гарадзенскага земскага суддзі Тадэвуша Александровіча[d]. Быў панскі двор, фальварак Цешкава і 5 вёсак: Турын, або Задвор’е (22 сялянскія гаспадаркі), Зарэчча (23), Заполле (22), Угалец (22), Міжрэчча (7). У вёсцы Турын былі ўніяцкая царква, два вадзяныя млыны на Свіслачы, карчма, бровар. Паводле інвентару ў 1784 годзе вёска ў маёнтку Пухавічы, было 11 валок зямлі, 25 коней, 30 валоў, 44 галавы рагатага быдла, 75 авечак, 69 свіней. У 1790 годзе ўласнасць Міхаіла Клеафаса Агінскага, прададзена варшаўскаму банкіру Яну Мейснеру[6].

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе дваром і сялом Турын у складзе маёнтка Пухавічы валодаў віленскі канонік Іахім Сулістроўскі[d]. Былі драўляная ўніяцкая Спаса-Праабражэнская царква, карчма, тры млыны на Свіслачы. У склад Турынскай часткі маёнтка ўваходзілі яшчэ 4 вёскі: Міхалёў (20 гаспадарак), Угалец (22), Міжрэчча (17) і Лешчына (засценак, 2). Галоўнай павіннасцю цяглых сялян была паншчына. На першую палову XIX стагоддзя вядома, што жыхары сяла займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, існавалі рыбалоўны і ткацкі промыслы, былі ткацкія, збор ягад, грыбоў, лекавых траў, прадзенне і іншыя хатнія промыслы.

У першай палове XIX стагоддзя маёнтак Турын быў раздроблены на некалькі частак. У 1840-х гадах частка (164 рэвізскія душы) належала Якубу Эстку, пры якім у 1841 годзе сяло цалкам згарэла, але праз год было адбудавана на сродкі памешчыка. У 1860-х гадах большая частка сяла (155 рэвізскіх душ) належала Анелі Эстка[d] і яе мужу Антону Ануфрыевічу Наркевічу-Ёдку[d], меншыя — Канстанцыі Аляксандраўне Ваньковіч (38 рэвізскіх душ) і Віктару з Іванам Ануфрыевічам Каржанеўскім (сяло Турын-Зарэчны, 74 рэвізскія душы)[6].

Паводле інвентару 1844 года частка Турына, якая належала Якубу Эстку, уключала сяло Турын (28 двароў), вёску Ізбішча (5 двароў) і прысёлак (9 двароў). У сяле жылі 246 чалавек, яны мелі 35 коней, 50 валоў, 27 бычкоў, 40 кароў, 21 цяля, 170 авечак, 129 свіней і 26 вулляў пчол[6].

У сярэдзіне XIX стагоддзя Турын наведаў этнограф і фалькларыст Павел Шпілеўскі, які ў «Падарожжах па Палессі і Беларускім краі» напісаў, што тут былі вялікі памешчыцкі сад, які славіўся рознымі сартамі груш, што дастаўляліся ў Мінск.

У 1855 годзе на сродкі прыхаджан была пабудавана праваслаўная царква. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1869 годзе ў вёсцы было адкрыта народнае вучылішча. У 1879 годзе да праваслаўнага прыходу адносілася каля 3 тысяч прыхаджан, царкве належала 56 дзесяцін зямлі. На 1886 года у народным вучылішчы было 58 дзяцей, з іх 4 дзяўчынкі, настаўніцай працавала Варвара Канстанінаўна Кутасава. У 1889 годзе маёнткам Турын валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Анеля Якаўлеўна (Якубаўна) Наркевіч-Ёдка з Эсткаў, было 257 дзесяцін зямлі[7].

У 1897 годзе ў сяле былі царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, піцейны дом, лаўка, быў аднайменны маёнтка. Вёска дзялілася на Турын-Зарэчны і Турын-Задвор’е.

Паводле перапісу 1908 года ў маёнтку быў вадзяны млын і сукнавалка. У 1913 годзе маёнткам Турын валодаў Адам Наркевіч-Ёдка, было 965 дзесяцін зямлі[8]. Паводле перапісу 1917 года ў маёнтку быў вінакурны завод.

Турын, 2019 г.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Народнае вучылішча пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. З 20 жніўня 1924 года Турын цэнтр сельсавета ў Пухавіцкім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоны Турын», была кузня. З 1938 года мае статус вёскі.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Нямецкія акупацыйныя войскі часткова спалілі вёскі ў траўні 1944 года (22 дамы з 116), было забіта 18 жыхароў[9].

Паводле перапісу 1960 год у статусе пасёлка. У 1968 годзе да Турына далучана вёска Чырвоны Кастрычнік.

  • 1784 год — 17 двароў, 122 жыхары
  • 1800 год — 51 двор, 434 жыхары
  • 1844 год:
    • сяло — 28 двароў, 246 жыхароў
    • прысёлак — 9 двароў
  • 1886 год — сяло, 53 двары, 487 жыхароў
  • 1897 год:
    • сяло — 98 двароў, 604 жыхары
    • маёнтак — 16 жыхароў
    • вёска Турын-Зарэчны — 44 двары, 294 жыхары
  • 1908 год:
    • сяло — 103 двары, 694 жыхары
    • вёска Турын-Зарэчны — 24 двары, 164 жыхары
    • маёнтак — 23 жыхары
  • 1917 год[10]:
    • сяло — 179 двароў, 920 жыхароў (905 беларусаў, 6 палякаў, 9 яўрэяў)
    • маёнтак — 1 двор, 39 жыхароў (26 беларусаў, 13 палякаў)
    • вёска Турын-Зарэчны — 58 двароў, 355 жыхароў (усе беларусы)
  • 1960 год — 303 жыхары
  • 2009 год — 363 жыхары
  • 2019 год — 376 жыхароў[11]

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічае Турынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа.

  • Курганныя могільнікі
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Другой сусветнай вайны
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусветную вайну

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Царква Праабражэння Гасподняга (1855)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 23.01.2009 № 142 «О преобразовании деревни Турин Туринского сельсовета в агрогородок» (руск.)
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 380
  4. а б в Памяць1 2003, с. 725.
  5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 238.
  6. а б в Памяць1 2003, с. 726.
  7. Памяць 2003, с. 85.
  8. Nad Świsłoczą 1914, s. 100.
  9. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 23 кастрычніка 2024.
  10. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 112.
  11. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 24 кастрычніка 2024.