Перайсці да зместу

Яўген Вячаслававіч Абаленскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Вячаслававіч Абаленскі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
з 27 кастрычніка 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 30 сакавіка 1973(1973-03-30) (51 год)
Адукацыя
Месца працы

Яўген Вячаслававіч Абаленскі (30 сакавіка 1973, Салігорск) — беларускі палітык і электрык. Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

Нарадзіўся 30 сакавіка 1973 года ў г. Салігорску. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці інжынер-электрык; Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўніверсітет па спецыяльнасці горны інжынер-электрык; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працаваў электраслесарам (слесарам) дзяжурным па рамонце абсталявання, майстрам змены, намеснікам начальніка ўчастка пад’ёму № 2 Чацвёртага рудаўпраўлення рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуськалій» у г. Салігорску.

З’яўляўся дэпутатам Салігорскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага склікання, намеснікам старшыні Салігорскага раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання ад Салігорскай гарадской выбарчай акругі № 68.

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі