Яўген Міхайлавіч Мінянкоў
Поўнае імя | Яўген Міхайлавіч Мінянкоў | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
11 красавіка 1988[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Крупкі-ДРБУ-164 | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 67 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Яўген Мінянкоў (нар. 11 красавіка 1988, Барысаў) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Крупкі-ДРБУ-164».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў дублі барысаўскага БАТЭ, пазней гуляў за «Дарыду». У складзе гэтага клуба дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў сезоне 2008. Па заканчэнні сезона «Дарыда» спыніла існаванне, і Яўген адправіўся ў каманду Другой лігі «Рудзенск», якой дапамог у першым жа сезоне перамагчы ў Другой лізе. У 2010—2011 гадах выступаў за «Рудзенск» у Першай лізе, але не меў трывалага месца ў аснове.
У 2012 годзе далучыўся да складу клуба «Смалявічы-СТІ», які ўзначальваў вядомы беларусі спецыяліст Юрый Пунтус. У смалявіцкім клубе стаў трывалым іграком асновы. Дапамог «Смалявічам» выйсці ў Першую лігу, дзе гуляў за гэты клуб на працягу 1,5 гадоў.
Улетку 2014 года разам з таварышамі па камандзе Іванам Васілёнкам і Міхаілам Шчарбаковым перайшоў у новы клуб Пунтуса — мазырскую «Славію». Замацаваўся ў мазырскім клубе і дапамог яму па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Аднак, у сезоне 2015 выступаў за дубль «Славіі», так і не дэбютаваўшы за клуб у Вышэйшай лізе. У жніўні 2015 года кантракт з мазыранамі быў разарваны[2].
У пачатку 2016 года папоўніў склад «Слоніма», дзе замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы. У сезоне 2017 выступаў за «Оршу».
У пачатку 2021 года далучыўся да клуба «Крупкі ДРБУ-164» у Другой лізе.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2009, 2012
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2005 | дубль | БАТЭ | 11 | 1 | |
2007 | дубль | Дарыда | 7 | 0 | |
2008 | Д1 | Дарыда | 19 | 0 | |
2009 | Д3 | Рудзенск | 24 | 0 | |
2010 | Д2 | Рудзенск | 2 | 0 | |
2011 | Д2 | Рудзенск | 18 | 1 | |
2012 | Д3 | Смалявічы-СТІ | 34 | 2 | |
2013 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 23 | 1 | |
2014 (1) | Д2 | Смалявічы-СТІ | 13 | 0 | |
2014 (2) | Д2 | Славія | 14 | 1 | |
2015 (1) | дубль | Славія | 11 | 2 | |
2016 | Д2 | Слонім | 20 | 1 | |
2017 | Д2 | Орша | 18 | 0 |
Зноскі
- ↑ Evgeni Minenkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Славия" рассталась с Харитончиком и Миненковым