Іван Віктаравіч Васілёнак

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Іван Васілёнак)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Іван Васілёнак
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Іван Віктаравіч Васілёнак
Нарадзіўся 17 мая 1989(1989-05-17)[1] (30 гадоў)
в. Слабада, Смалявіцкі раён, БССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 179 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Смалявічы
Нумар 3
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2006 — 2007 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2008 Сцяг Беларусі Дарыда (Ждановічы) 0 (0)
2009 — 2010 Сцяг Беларусі Гарадзея 43 (0)
2011 Сцяг Беларусі Клечаск (Клецк) 26 (0)
2012 — 2014 Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 77 (7)
2014 — 2015 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 17 (0)
2016 Сцяг Беларусі Нёман-Агра (Стоўбцы) 1 (0)
2016 — Сцяг Беларусі Смалявічы 51 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 снежня 2018.


Іван Васілёнак (нар. 17 мая 1989, в. Слабада, Смалявіцкі раён) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Смалявічы».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах, пачынаў дарослую кар’еру ў складзе дубля барысаўскага БАТЭ, пазней гуляў за дубль «Дарыды». У 2009—2010 гадах гуляў у Другой лізе за «Гарадзею», разам з якой выйграў турнір. Пасля аднаго сезону ў Першай лізе ў складзе «Клечаска» зноў выйграў Другую лігу ў складзе клуба «Смалявічы-СТІ».

У 2014 годзе перайшоў у мазырскую «Славію», якую ўзначальваў былы трэнер смалявіцкай каманды Юрый Пунтус. Дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове сезону 2015 выступаў за дубль, пазней стаў трапляць на лаўку запасных асноўнай каманды. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 13 верасня 2015 года ў гасцявым матчы супраць «Віцебска», правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Да канца сезону яшчэ 5 разоў згуляў за «Славію» ў элітным дывізіёне, але пасля гэтага пакінуў клуб.

У першай палове 2016 года згуляў у адным матчы ў Другой лізе за «Нёман-Агра», а ў жніўні зноў стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[2]. Па выніках сезону 2017 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з клубам, які змяніў назву на «Смалявічы»[3]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, часцей заставаўся на лаўцы запасных.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]