Ён Арнэ Рыісэ
Ён Арнэ Сэмундсэт Рыісэ (нарв. John Arne Semundseth Riise; 24 верасня 1980, Алесунд) — нарвежскі футбольны абаронца, выступае за італьянскую «Рому» і нацыянальную зборную Нарвегіі. Гуляе на левым флангу, адрозніваецца магутным ударам з левай нагі і велізарнай трываласцю, якая дазваляе яму «закрываць» увесь фланг. Яго малодшы брат, Б'ёрн-Хельзэ Рыісэ, таксама з'яўляецца прафесійным футбалістам, у 2007 годзе ён дэбютаваў у зборнай Нарвегіі.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Сезоны 2006/2007 і 2007/2008 гадоў Ён-Арнэ правёў даволі слаба і быў выцеснены з складу бразільскім фулбэкам Фабіё Аўрэліё, адзіным недахопам якога было частае атрымоўванне ім траўмаў. У красавіку 2008 году ў першым матчы паўфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Чэлсі» Фабіё атрымаў чарговую траўму і на 63-й хвіліне быў заменены. Рыісэ, які выйшаў замест яго на шостай дададзенай арбітрам хвіліне зрэзаў мяч у свае вароты і дазволіў лонданскаму клубу дамагчыся нічыей на «Энфілдзе». Такім чынам перад зваротным матчам «Чэлсі» атрымаў сур’ёзную перавагу і ў выніку здолеў ёй скарыстацца, упершыню ў сваёй гісторыі выйдучы ў фінал галоўнага еўрапейскага футбольнага турніру.
У чэрвені 2008 году Рыісэ перайшоў у «Рому».
Дасягненні [правіць]
Трафеі ў «Манака» [правіць]
- Чэмпіянат Францыі: 1999/00
- Суперкубак Францыі: 2000/01
Трафеі ў «Ліверпулі» [правіць]
- Ліга чэмпіёнаў УЕФА: 2004/05
- Суперкубак Еўропы: 2001/02, 2005/06
- Кубак Англіі: 2005/06
- Кубак Англійскай Лігі: 2002/03
- Суперкубак Англіі: 2001/02, 2006/07
Асабістыя [правіць]
- Прыз Кніксэна 2006 (лепшаму нарвежскаму футбалісту году)
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ён Арнэ Рыісэ
