Іаан Дунс Скот

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іаан Дунс Скот

Іаан ДУНС СКОТ (англ.: Duns Scotus), каля 1266, Дунс, каля г. Берык-апон-Туід, Шатландыя8.11.1308, Кёльн) — сярэдневяковы тэолаг, філосаф. Заснавальнік новай францысканскай школы.

Вучыўся і выкладаў у Оксфардзе, Парыжы, Кёльне. Яго вучэнне (скатызм) процістаяла дамініканскай схаластыцы — тамізму. Імкнуўся аддзяліць філасофію ад тэалогіі, розум ад веры, даказваў немагчымасць рацыяналістычнага абгрунтавання тэалагічных ідэй стварэння з нічога. Адно з цэнтральных палажэнняў яго вучэння — свабода волі, сцвярджаў прымат волі над інтэлектам. У пазнанні лічыў галоўнай пачуццёвую інтуіцыю, на аснове якой інтэлект стварае індывідуальныя вобраз рэчы, у працэсе абстракцыі ўтвараецца агульнае паняцце.


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах