Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах
Фатаграфія
Дата нараджэння:

20 ліпеня 1656(1656-07-20)

Месца нараджэння:

Грац

Дата смерці:

5 красавіка 1723(1723-04-05) (66 гадоў)

Месца смерці:

Вена

Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах:

Вена, Прага, Зальцбург, Грац

Архітэктурны стыль:

барока

Найважнейшыя пабудовы:

палац Шонбрун
Зімовы палац Яўгенія Савойскага
палац Клам-Галасаў(англ.) бел.
маўзалей(ням.) бел. Фердынанда II

Горадабудаўнічыя праекты:

перапланоўка Зальцбурга

Commons-logo.svg Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах на Вікісховішчы

Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах (ням.: Johann Bernhard Fischer von Erlach; 20 ліпеня 1656, Грац — 5 красавіка 1723, Вена) — аўстрыйскі архітэктар, заснавальнік і вядучы майстар габсбургскага барока. Родапачынальнік архітэктарскай дынастыі Фішэраў фон Эрлахаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Родам з Штырыі, Іаган Бернхард Фішэр вучыўся ў Рыме ў Карла Фантана. Па вяртанні ў Вену займаўся аднаўленнем рэзідэнцый вяльможаў, разбураных падчас нашэсця турак. Распрацаваў характэрны тып цэнтральнаеўрапейскага барочнага палаца. Атрымаў у 1696 годзе дваранства (з даданнем да прозвішча ўдакладнення «фон Эрлах») і пасаду прыдворнага архітэктара, якую захоўваў пры трох імператарах.

Сярод найбольш важных праектаў Эрлаха — імператарскі палац Шонбрун, Зімовы палац Яўгена Савойскага, палац Клам-Галасаў(англ.) бел. у Празе, маўзалей(ням.) бел. Фердынанда II у Грацы, будынак манежа ў Хофбургу і шэраг барочных цэркваў у Зальцбургу, перапланоўкай якога ён займаўся.

Выніковы праект Фішэра фон Эрлаха — Карлскірхэ у Вене — носіць падкрэслена эклектычны характар, з размешчанымі па баках франтона калонамі, якія ў чымсьці падобны да мінарэтаў. Незадоўга да смерці Фішэр-фон-Эрлах апублікаваў першы ў сваім родзе архітэктурны атлас, у якім былі прайграны і супастаўлены выбітныя збудаванні розных эпох і краін, ад егіпецкіх пірамід да кітайскіх пагад.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]