Карла Фантана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карла Фантана
Карла Фантана на гравюры 1774 года
Карла Фантана на гравюры 1774 года
Дата нараджэння 22 красавіка 1638(1638-04-22)[1][2] ці 1634[3][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 1714(1714-02-05)[4][1][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Мілан[6] і Рым[6]
Архітэктурны стыль барока
Найважнейшыя пабудовы царква Санта-Марыя-дэі-Міраколі
базіліка Лаёлы
фасад Сан-Марчэла-аль-Корса
Уплыў П’етра да Картона[d] і Карла Райнальдзі
Уплыў на Niccolò Michetti[d] і Filippo Barigioni[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карла Фантана (італ.: Carlo Fontana; 16381714) — вучань і прадаўжальнік справы Берніні, які на мяжы XVII і XVIII стагоддзяў узначальваў «інтэрнацыянальную школу» барока: запаветы Берніні ў ёй былі падсушаны стрымальным уплывам класіцызму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Як і шматлікія іншыя майстры барока, паходзіў з кантона Тычына і пачынаў кар’еру ў Кома. Ён працаваў пад наглядам Берніні над царквой Санта-Марыя-дэі-Міраколі (1662—1679) і сканчаў распачаты Берніні палацца Людавізі (1650—1694). Фантана спраектаваў дзясяткі рымскіх цэркваў і капэл, абнавіў інтэр’ер Санці-Апастолі, прапанаваў пракласці ў Ватыкан магістраль накшталт віа дэла Канчыліяцыёнэ, стварыў грабніцы двух пантыфікаў і шведскай каралевы Крысціны. Яго ранняя праца, увагнуты фасад Сан-Марчэла-аль-Корса, прызнана за эталон сталага барока.

Слава пра Фантана як пра спадчынніка Берніні разнеслася па ўсёй Еўропе. Адным з першых архітэктараў ён праектаваў па-за межамі Італіі. Грандыёзны ансамбль базілікі Лаёлы ў Іспаніі (1681—1738) будаваўся па праекце Фантана, аказаўшы ўплыў на дойлідаў каланіяльнай Амерыкі і паўднёвагерманскіх зямель. Па эскізах папскага архітэктара будавалі фантаны, надмагільныя помнікі і алтары па ўсёй Еўропе. У 1694 годзе ён апублікаваў падрабязнае апісанне сабора Св. Пятра са мноствам гравюр. У Віндзары захоўваюцца 27 тамоў яго рукапісаў.

У рымскай майстэрні Фантана працавалі такія выдатныя майстры барока, як аўстрыйцы Лукас фон Гільдэбрант і Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах, швед Нікадэмус Тэсін, немец Матэус Пёпельман, англічанін Джэймс Гібс, а таксама пачынальнік сіцылійскага барока Джавані Батыста Вакарыні, які працаваў пры іспанскім двары Філіпа Ювара і прадстаўнік пятроўскага барока — Нікало Мікеці.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б BeWeB
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Carlo Fontana // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Carlo Fontana // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. а б RKDartists Праверана 15 снежня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]