Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі
I Grinevizky.jpg
Дата нараджэння: 1856 
Дата смерці: 1 (13) сакавіка 1881(1881-03-13)

Ігнат Яўхімавіч ГРЫНЯВІЦКІ (жнівень 1855, паводле інш. звестак восень 1856, в. Калінаўка, цяпер Клічаўскага раёна — 1 сакавіка 1881) — рэвалюцыянер-нарадаволец, тэрарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і дробнамаёнткавага шляхціча-каталiка польскага паходжання. Студэнтам Пецярбурскага тэхналагічнага інстытута (18751880) удзельнічаў у польска-беларускіх і расійскіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, збіраў грошы палітычным вязням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянерам. З 1879 года сябра партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, нацыянальная праграма якой надрукавана ў 1884 годзе ў часопісе «Гоман» (№ 2).

У маі 1880 года Грынявіцкі пакідае інстытут і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, ператвараецца ў віленскага мешчаніна Ельнікава. Разам з А. І. Жалябавым, С. Л. Пяроўскай і іншымі ўваходзіць у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты», уключыў у выданне газеты земляка А. С. Барэйшу. Уваходзіў у групу, якая ўсю зіму 18801881 гадоў сачыла за выездамі цара. 26 лютага 1881 года на кватэры Грынявіцкага адбыўся сход арганізатараў замаху на расійскага цара Аляксандра II. Грынявіцкі стаў адным з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла тэрарыстычную аперацыю. У сваім запавеце напісаў: «Аляксандр II павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памрэм і мы, яго ворагі, яго забойцы… Гісторыя сведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў…»

1 сакавіка 1881 года бомбай, якую кінуў Ігнат Грынявіцкі, забіты цар Аляксандр II, а Грынявіцкі смяротна паранены.

Адрасы ў Санкт-Пецярбургу[правіць | правіць зыходнік]

  • Першая палова студзеня — 1 сакавіка 1881 года — Прыбытковы дом — Сімбірская вуліца, 59 (цяпер вул. Камсамола, в 49).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская Энцыклапедыя ў 18 тамах. Т.5., Мн. «Беларуская энцыклапедыя», 1997, С.484
  • Уладзімір Арлоў, Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі. Мн., 1992

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]