Уладзімір Аляксеевіч Арлоў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Uladzimir Arlow Polack.jpg

Уладзімір Аляксеевіч АРЛОЎ (нар. 25 жніўня 1953, Полацк) — беларускі пісьменнік.

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Працаваў настаўнікам гісторыі ў Наваполацку (1975—1976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзелам, намеснікам рэдактара гарадской газеты «Хімік» (Наваполацк, 1976—1988), рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1988—1997). Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЕН-цэнтра, член рады Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1986), член рэдкалегій часопісаў «Спадчына», «Калосьсе», «Крыніца». Жыве ў Мінску. З 1988 сябра БНФ, у 1989 выйшаў з КПСС. З 1992 двойчы абіраўся ў Сойм БНФ. Цяпер беспартыйны. Грэка-каталік. Жанаты, двое сыноў — Раман (удзельнік гурта J:морс) і Багдан.

Дэбютаваў вершамі ў студэнцкіх часопісах «Блакітны ліхтар» (Наваполацк, 1973), «Мілавіца» (Мінск, 1976). Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі. Аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, у т.л. «Добры дзень, мая Шыпшына» (Мн., 1986), «Дзень, калі ўпала страла» (Мн., 1988), «Асветніца з роду Усяслава» (Мн., 1989), «Ордэн Белай мышы», «Адкусі галаву вароне», «Пока не погасла свеча» (М., 1990), «Там, за дзвярыма» (вершы ў прозе: Мн., 1991), «Цалкам сакрэтна, альбо Адзін у трох іпастасях» (Мн., 1992), «Евфросиния Полоцкая» (Мн., 1992), «Рандэву на манеўрах» (Мн., 1992), «Міласць князя Гераніма» (аповесці, апавяданні: Мн., 1993), «Таямніцы полацкай гісторыі» (Мн., 1994), «Пяць мужчын у леснічоўцы» (Мн., 1994), «Фауна сноў» (вершы: Мн., 1995), «Божая кароўка з Пятай авеню» (Мн., 1998), «Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны» (Мн., 1998), «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі». (Вільнюс, 1999; у сааўтарстве з Г. Сагановічам), «Requiem dla piły motorowej» (Рэквіем для бензапілы; Беласток, 2000), «Адкуль наш род» (Мн., 1996; Вільнюс, 2000), «Сны імператара» (апавяданні, аповесці, эсэ: Мн., 2001), «Краіна Беларусь» (Славакія: Neografia, 2003; у сааўтарстве з З. Герасімовічам) і інш. Творы У. Арлова перакладаліся на 25 моў, у т.л. нямецкую, англійскую, польскую, чэшскую, французскую, эстонскую, літоўскую, славацкую, грузінскую і інш.

Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Ефрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі» і інш.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны «за ўклад у распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі ў літаратуры» (1991). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Бeларусі (1986), выдавецкай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча (1993), літаратурнай прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1996).

[правіць] Літаратура

  • Орлов Владимир Алексеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
  • Арлоў Уладзімер // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by
  • Старыкевіч А. 1991—2006. Вынікі ад Уладзімера Арлова // Салідарнасць gazetaby — Эл.рэсурс gazetaby.com

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў
Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах