Індульф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Індульф Агрэсар
шатл. гэл.: Ildulb An Ionsaighthigh,
англ.: Indulf the Aggressor
Індульф, кароль Шатландыі
Індульф, кароль Шатландыі
кароль Альбы (Шатландыі)
954 — 962
Папярэднік Малькальм I
Пераемнік Дуф

Нараджэнне X стагоддзе
Смерць 962
Месца пахавання
Род Мак-Альпіны
Бацька Канстанцін II[d][1]
Дзеці Кулен, Эахад, Амлаф
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Індульф Агрэсар (шатл. гэл.: Ildulb An Ionsaighthigh, англ.: Indulf the Aggressor; загінуў у 962) — кароль Альбы (Шатландыі) (954—962), сын караля Канстанціна II. Маці Індульфа была нарвежкай, чым і тлумачыцца яго неўласцівае для гэлаў імя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Індульф стаў каралём Шатландыі ў 954 годзе, пасля гібелі Малькальма I. У гады свайго кіравання ён ваяваў з англічанамі і далучыў да сваіх уладанняў урадлівыя землі ў Лотыяне на поўнач ад Пентлендса разам з нейкім замкам «Апідум Эдэн», які гісторыкі звычайна атаясамляюць з Эдынбургам, сучаснай сталіцай Шатландыі. Індульф ваяваў таксама з вікінгамі. Ён адбіў іх буйны набег на Бухан, але пры спробе адбіць іх новы набег у 962 годзе загінуў у бітве пры Баўдсе (каля Інверкулена).

Індульф, як і яго бацька, збіраўся сысці ў манастыр, але гэтаму перашкодзіла заўчасная гібель.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • SCOTLAND, KINGS (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 19 кастрычніка 2011.