Іозеф Блатэр
| Іозеф Блатэр Joseph "Sepp" Blatter |
||||||||||
| 8-ы прэзідэнт ФІФА | ||||||||||
| Дата нараджэння: | 10 сакавіка 1936 | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Месца нараджэння: | Вісп, Кантон Вале | |||||||||
| Грамадзянства: | ||||||||||
| Род дзейнасці: | спартыўны функцыянер | |||||||||
| Узнагароды і прэміі: |
|
|||||||||
Іозеф «Зеп» Блатэр (ням.: Joseph "Sepp" Blatter, 10 сакавіка 1936 года, Вісп, Вале, Швейцарыя) — восьмы і дзеючы прэзідэнт ФІФА. Знаходзіцца на пасадзе з 1998 года.
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся 10 сакавіка 1936 года, разведзены, мае дачку.
У 1956 годзе скончыў юрыдычны факультэт універсітэта ў Лазане. Стаў членам асацыяцыі спартыўных журналістаў Швейцарыі. З 1948 па 1971 выступаў за адзін з аматарскіх швейцарскіх футбольных клубаў. У 1962 годзе пачаў кар'еру ў швейцарскай турыстычнай фірме. У 1964 годзе стаў генеральным сакратаром Швейцарскай хакейнай асацыяцыі. У 1972 годзе, быўшы прадстаўніком фірмы Longines прыняў удзел у падрыхтоўцы Алімпійскіх гульняў у Мюнхене. Ёсць інфармацыя, што ён быў суддзёй па часе падчас баскетбольнага фіналу СССР - ЗША, і што менавіта ён заявіў пра недагуляныя тры секунды. Усё памятаюць, што гэта прывяло да паразы амерыканцаў. У 1975 годзе стаў тэхнічным дырэктарам ФІФА. У 1981 годзе зацверджаны на пост генеральнага сакратара гэтай арганізацыі яе прэзідэнтам Жуанам Авеланжам. У 1998 годзе ў барацьбе за пост прэзідэнта ФІФА выйграў на выбарах у прэзідэнта УЕФА Ленарта Юхансана. У 1999 годзе ўвайшоў у склад Міжнароднага алімпійскага камітэта. У 2001 годзе яго імя было ў цэнтры скандалу, звязанага з банкруцтвам кампаніі-партнёра ФІФА ISL/ISMM.
У 2010 годзе ён апынуўся ў цэнтры скандалу, дзякуючы жарту пра тое, што на чэмпіянаце свету 2022 года ў Катары геям-балельшчыкам прыйдзецца адмовіцца ад сексу. Гэта выказванне выклікала хвалю крытыкі і абвінавачванняў у гамафобіі. У выніку Блатэр прынёс выбачэнні і заявіў, што мае намер патрабаваць ад уладаў Катара выканання праў чалавека.[1]
Зноскі
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра спартсмена ці трэнера. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Папярэднік: Жуан Авеланж |
Прэзідэнт ФІФА 1998 — па н. ч. |
Пераемнік: — |
| Прэзідэнты ФІФА | |
|---|---|
| Рабер Герэн · Даніэл Вулфал · Жуль Рымэ · Рудольф Селдрэерс · Артур Друры · Сэр Стэнлі Роўз · Жуан Авеланж · Зеп Блатэр |
