Адлі Мансур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Адлі Мансур
араб.: عدلي منصور
280x300pxpx
сцяг
в. а. прэзідэнта Егіпта
з 3 ліпеня 2013
Папярэднік: Мухамед Мурсі
сцяг
Старшыня Вышэйшага Канстытуцыйнага суда Егіпта
з 1 ліпеня 2013
Прэзідэнт: Мухамед Мурсі
ён сам
Папярэднік: Махер эль-Бехеры
 
Партыя: Беспартыйны
Адукацыя: Каірскі ўніверсітэт
Прафесія: Юрыст
Веравызнанне: Іслам суніцкага толку
Нараджэнне: 23 снежня 1945({{padleft:1945|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:23|2|0}}) (68 гадоў)
Горад Каір

Адлі Мансур (араб. عدلي منصور; нар. 23 снежня 1945 г.) — часова выконваючы абавязкі прэзідэнта Егіпта з 3 ліпеня 2013 года.

Скончыў юрыдычны факультэт Каірскага ўніверсітэта (1967), Нацыянальную школу адміністрацыі (Эна; Францыя, 1977). З 1992 - суддзя Канстытуцыйнага суда, быў намеснікам яго старшыні. Указам прэзідэнта Егіпта Мурсі ад 19 мая 2013 прызначаны старшынёй Канстытуцыйнага суда з 1 ліпеня 2013 года.

Прызначаны часовым прэзідэнтам Егіпта пасля зрушэння ўзброенымі сіламі прэзідэнта Мухамеда Мурсі.

4 ліпеня 2013 г. прынёс прысягу ў якасці часовага прэзідэнта Егіпта. У задачы Мансура будзе ўваходзіць выкананне складзенай ваеннымі «дарожнай карты» па вывадзе Егіпта з палітычнага крызісу, у тым ліку складанне новай канстытуцыі з улікам меркавання апазіцыі і фарміраванне часовага ўрада.