Адольф-Вільям Бугеро

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Адольф-Вільям Бугеро
Adolphe-William Bouguereau
Аўтапартрэт (1879)
Аўтапартрэт (1879)
Дата нараджэння:

30 лістапада 1825(1825-11-30)

Месца нараджэння:

Ла-Рашэль, Францыя

Дата смерці:

19 жніўня 1905(1905-08-19) (79 гадоў)

Месца смерці:

Ла-Рашэль, Францыя

Грамадзянства:

Flag of France.svg Францыя

Стыль:

акадэмізм

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Адо́льф-Вілья́м Бугро́ (фр.: Adolphe-William Bouguereau; 30 лістапада 1825, Ла-Рашэль, Францыя — 19 жніўня 1905, Ла-Рашэль, Францыя) — французскі жывапісец майстар акадэмічнага жывапісу[1], найбуйнейшы прадстаўнік салоннага акадэмізму, аўтар карцін на гістарычныя, міфалагічныя, біблейскія і алегарычныя сюжэты, выконваў насценныя роспісы і партрэты[2].

За сваё жыццё Бугеро напісаў 826 карцін. Самыя вядомыя з іх — «Нараджэнне Венеры», «Дантэ і Вергілій у пекле», «Дзяўчына за вязаннем», «Пастушка», «Танец», «Купідон» і інш.

[правіць] Біяграфія

Нарадзіўся ў 1825 годзе ў Ла-Рашэлі ў сям'і гандляроў віном і алівамі. Яму, здавалася, наканавана было працягнуць сямейную справу, але дзякуючы свайму дзядзьку Эжэну, святару, які навучаў яго класічным біблейскім сюжэтам, Бугеро пайшоў у сярэднюю школу. Там адразу выявілі яго мастацкі талент. Яго бацьку пераканалі паслаць сына ў школу вытанчаных мастацтваў у Бардо. Там Бугеро ганараваўся першай прэміі за выяву святога Роха. Каб зарабіць грошай, ён ствараў этыкеткі для джэмаў і варэнняў[3].

Вучыўся ў парыжскай Школе вытанчаных мастацтваў, у 1850 годзе ганараваны Рымскай прэміі за карціну «Зенобія, знойдзеная на беразе Аракса». Яго карціны на міфалагічныя сюжэты і рэалістычныя жанравыя працы былі вельмі папулярныя ў Францыі XIX стагоддзя. У той час ён нават лічыўся адным з найвялікшых майстроў жывапісу ў свеце. У 1900 годзе Эдгар Дэга і Клод Манэ нібы гаварылі, што ў 2000 годзе Бугеро назавуць найвялікшым французскім мастаком XIX стагоддзя. Яго карціны, нягледзячы на высокія кошты, бойка раскупляліся, асабліва багатымі амерыканцамі.

Напачатку XX стагоддзя папулярнасць Вільяма Бугро хутка пайшла на змяншэнне — збольшага з-за яго рэзкага непрымання імпрэсіянізму, збольшага з-за ўзрослай цікавасці да мадэрнізму. Цяпер цікавасць да прац мастака зноў расце. Сярод выхаванцаў студыі Бугеро, у прыватнасці, Анры Маціс, Атон Фрыз, Эдмунд Туль, Гюстаў Жаке, Поль Шабас, Эмілі Дэжо, П'ер Агюст Кот.

Зноскі

  1. Бугеро
  2. Адольф Вильям Бугеро. АВТОПОРТРЕТ 1879 г. Музей современного искусства, Монреаль, Канада
  3. Fronia E. Wissman, Bouguereau, Pomegranate Artbooks, Rohnert Park, CA, 1996, ISBN 0-87654-582-7, p. 11

Шаблон:Адольф-Вільям Бугро

[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах