Адраджэнне яўрэйскай мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адраджэнне яўрэйскай мовы — ператварэнне яўрэйскай мовы ў Еўропе і Ізраілі на працягу 1920 стагоддзяў з мовы богаслужэнняў у паўсядзённую, гутарковую і пісьмовую мову. Ставілася ў якасці адной з задач сіянісцкага руху і Дзяржавы Ізраіль ад заснавання ў 1948 годзе. Суправаджалася перайманнямі з ідыша.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Існаванне яўрэйскай мовы пацвярджаецца з 10-га стагоддзя да Нараджэння Хрыстова да 1 стагоддзя ад Н.Х. Надалей да 1880-х гадоў яна ўжывалася толькі ў якасці малітоўнай, пісьмовай і службовай мовы[1]. У Сярэднявеччы захоўвалася праз ужыванне ў набажэнствах кніг Старога Запавету (Пяцікніжжа, кнігі прарокаў, Песня песень Саламона, кніга Руф, Плач Ераміі, кніга Прапаведніка, кніга Эсфір і Псалмы) і Мішны. Працягвала ўжывацца іўдзейскімі святарамі пры напісанні меркаванняў аб Талмудзе. Яўрэйскае вымаўленне галосных і зычных гукаў захоўвалася дзякуючы прамаўленню ў іўдзейскіх храмах.

Адраджэнне пісьменства[правіць | правіць зыходнік]

Саламон Абрамовіч (псеўд. Мендэль Сфорым, нар. ў Копылі)

Першыя дзесяцігоддзі адраджэння мовы яўрэйскае пісьменства ўзнаўлялася ў гарадах Еўропы. Яўрэйскія асветнікі 18—19 стагоддзяў ужывалі ў сваіх творах выключна слоўнік Старога Запавету і дзеля большай шанаванасці надавалі перавагу квяцістым выразам з найрадзей ужыванымі словамі. У 1886 годзе Саламон Абрамовіч (псеўд. Мендэль Сфорым; 1836—1917, нар. ў мястэчку Капыль, Слуцкі павет, Мінская губерня) пачаў ужываць і слоўнік іўдзейскіх святароў Сярэдневякоўя разам з сінтаксісам еўрапейскіх моў. Ад гэтага часу па-яўрэйску выдаваліся навуковыя кнігі, газеты і часопісы і вяліся пасяджэнні сіянісцкіх згуртаванняў. У 1900-я гады ў выніку перасялення яўрэйскае пісьменства пачало пашырацца ў Палесціне.

Адраджэнне гутарковай мовы[правіць | правіць зыходнік]

Першая яўрэйскамоўная школа ў Рышон Леціёне (Цэнтральная акруга Ізраіля)

Пашырэнне яўрэйскай мовы ў якасці паўсядзённай, гутарковай пачалося ў Палесціне з адкрыцця яўрэйскамоўных школ у паселішчах перасяленцаў першай хвалі прасоўвання 18811903 гадоў. Першая такая школа адчынілася ў 1886 годзе ў Рышон Леціёне (12 км на поўдзень ад Тэль-Авіва). На сходзе ў 1903 годзе 60 настаўнікаў яўрэйскай мовы ўтварылі саюз. Падчас другой хвалі пашырэння 19041914 гадоў яўрэйская мова стала ўжывацца на сходах закрытах грамад маладых перасяленцаў. У 1909 годзе яны заснавалі яўрэйскі горад Тэль-Авіў, дзе яўрэйская стала гутарковай, як і мовай кіраўніцтва горада, вулічных знакаў і грамадскіх аб'яўленняў. За гэты час Сусветны сіянісцкі з'езд зрабіў яўрэйскую сваёй службовай мовай, настаўнікі для адзінства правапісу і маўлення ўзнавілі Раду яўрэйскай мовы (пазней Акадэмія), пачалося выданне яўрэйскамоўных падручнікаў. У 1912 годзе ў Хайфе заснавалі Ізраільскі тэхналагічны інстытут. У 19151948 гадах брытанскага кіравання яўрэйская стала адной з моў справаводства ў Палесціне, што прывяло да заснавання Яўрэйскага легіёна (1917), Яўрэйскага ўніверсітэта (1918, Іерусалім) і Агульнага саюза рабочых Ізраіля (1920).

Зноскі

  1. Хаім Рабін. Кароткая гісторыя яўрэйскай мовы = англ.: A Short History of the Hebrew Language / Ада Земах. — Іерусалім: Jewish Agency and Alpha Press, 1973. — 86 с.