Акісляльнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Акісля́льнікатам, малекула, іён, якія далучаюць электроны падчас акісляльна-аднаўленчай рэакцыі. Сам А. пры гэтым аднаўляецца.

Тыповымі моцнымі А. з’яўляюцца простыя рэчывы: фтор, кісларод, азон, хлор, а таксама пераксіды, іоны і злучэнні металаў (напрыклад, жалеза, марганцу, хрому) і неметалаў (напрыклад, серы, азоту, хлору) у высокай ступені акіслення.

Залежнасць ступені акіслення ад канцэнтрацыі акісляльніка[правіць | правіць зыходнік]

Чым актыўней метал, які рэагуе з кіслатой, і чым больш разведзены яе раствор, тым паўней працякае аднаўленне. У якасці прыкладу — рэакцыя азотнай кіслаты з цынкам:

  • Zn + 4HNO3(канц.) = Zn(NO3)2 + 2NO2 + 2H2O
  • 3Zn + 8HNO3(40 %) = 3Zn(NO3)2 + 2NO + 4H2O
  • 4Zn + 10HNO3(20 %) = 4Zn(NO3)2 + N2O + 5H2O
  • 5Zn + 12HNO3(6 %) = 5Zn(NO3)2 + N2 + 6H2O
  • 4Zn + 10HNO3(0.5 %) = 4Zn(NO3)2 + NH4NO3 + 3H2O

Моцныя акісляльнікі[правіць | правіць зыходнік]

Моцныя акісляльныя ўласцівасці мае «царская гарэлка» — сумесь аднаго аб'ёму азотнай кіслаты і трох аб'ёмаў салянай кіслаты.

HNO3 + 3HCl ↔ NOCl + 2Cl + 2H2O

Хлорысты нітразіл, які ўтвараецца ў ім, распадаецца на атамарны хлор і монааксід азоту:

NOCl=NO + Cl

Царская гарэлка з'яўляецца моцным акісляльнікам дзякуючы атамарнаму хлору, які ўтвараецца ў растворы. Царская гарэлка акісляе нават высакародныя металы — золата і плаціну.

Яшчэ адзін моцны акісляльнік — перманганат калію. Ён здольны акісляць арганічныя рэчывы і нават разрываць вугляродныя ланцугі:

С6H5-CH2-CH3 + [O] → C6H5COOH + CH3COOH
C6H6 + [O] → HOOC-(CH2)4-COOH

Сіла акісляльніка пры рэакцыі ў разведзеным водным растворы можа быць выяўлена стандартным электродным патэнцыялам: чым вышэй патэнцыял, тым мацней акісляльнік.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]