Марганец
|
|||||
| Вонкавы від простага рэчыва | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Уласцівасці атама | |||||
| Імя, сімвал, нумар |
Марганец / Manganum (Mn), 25 |
||||
| Атамная маса (малярная маса) |
|||||
| Электронная канфігурацыя |
[Ar] 3d5 4s2 |
||||
| Радыус атама |
135 пм |
||||
| Хімічныя ўласцівасці | |||||
| Кавалентны радыус |
117 пм |
||||
| Радыус іона |
(+7e) 46 (+2e) 80 пм |
||||
| Электраадмоўнасць |
1,55 (шкала Полінга) |
||||
| Электродны патэнцыял |
0 |
||||
| Ступені акіслення |
7, 6, 5, 4, 3, 2, 0, -1 |
||||
| Энергія іанізацыі (першы электрон) |
|||||
| Тэрмадынамічныя ўласцівасці простага рэчыва | |||||
| Шчыльнасць (пры з. у.) |
7,21 г/см³ |
||||
| Тэмпература плаўлення |
1 517 K |
||||
| Тэмпература кіпення |
2 235 K |
||||
| Цеплыня плаўлення |
(13,4) кДж/моль |
||||
| Цеплыня выпарэння |
221 кДж/моль |
||||
| Малярная цеплаёмістасць |
26,3 Дж/(K·моль) |
||||
| Малярны аб'ём | |||||
| Крышталічная рашотка простага рэчыва | |||||
| Структура рашоткі |
кубічная |
||||
| Параметры рашоткі |
8,890 Å |
||||
| Тэмпература Дэбая |
400 K |
||||
| Іншыя характарыстыкі | |||||
| Цеплаправоднасць |
(300 K) (7,8) Вт/(м·К) |
||||
| 25 | Марганец |
|
Mn
54,938
|
|
| 3d54s² | |
Марганец (лац.: Manganum) Mn — хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 25. Цяжкі серабрыста-белы метал.
Прыродныя крыніцы [правіць]
Па распаўсюджанасці ў прыродзе займае 11-е месца сярод іншых элементаў. Часта сустракаюцца яго шматлікія мінералы. Вялікія запасы жалеза-марганцавых канкрэцый знаходзяцца на дне Сусветнага Акіяна (займаюць каля 10% плошчы акіянічнага ложа). Буйнейшыя радовішчы марганцу — у ПАР і Украіне. Вялікія радовішчы — у КНР, Аўстраліі, Бразіліі, Габоне, Індыі, Мексіцы, Грузіі, Расіі.
Прымяненне [правіць]
Асноўны спажывец марганцу — чорная металургія. Больш за 90% здабытага марганцу ідзе на раскісленне і дэсульфурацыю сталі і чыгуну і на дабаўкі ў спецыяльныя сталі. Марганец надае ім каразійную стойкасць, зносастойкасць, цвёрдасць (для вырабу дэталей, якія падвяргаюцца сціранню пры вялікіх нагрузках — адказныя часткі драбілак, млыноў, чыгуначныя рэйкі і г.д.).