Акіхіта
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Акіхіта (23 снежня 1933, Токіа) - кіруючы імператар Японіі, 125-ы у дынастыі.
Біяграфія [правіць]
Акіхіта, прынц Цугуномія, нарадзіўся 23 снежня 1933 г. у 06.39 (JST) у Токіа.
Акіхіта - старэйшы сын і пятае дзіця Імператара Сёва (Хірахіта) і імператрыцы Нагака. Прынц Акіхіта вучыўся ў школе пэраў Гакусюін з 1940 па 1952 г. Нараўне з традыцыйным японскім настаўнікам імператарскай сям'і С. Каідзумі ў прынца была таксама амерыканская выхавальніца - Элізабэт Грэй Вінінг, вядомы аўтар дзіцячых кніг, якая дапамагала прынцу ў вывучэнні англійскай мовы і заходняй культуры.
