Алег Міхайлавіч Табанюхаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Міхайлавіч Табанюхаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменскай Рэспубліцы
10 верасня 2013 — 12 верасня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Энвер Барыеў
Пераемнік Вячаслаў Бяскосты

Нараджэнне 1 сакавіка 1956(1956-03-01) (68 гадоў)
Нацыянальнасць беларус
Адукацыя Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1984)
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1996)
Прафесія эканаміст
Дзейнасць дыпламат

Але́г Міха́йлавіч Табаню́хаў (нар.1 сакавіка 1956, г. Горкi, Магілёўская вобласць) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1984 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці эканоміка і арганізацыя сельскай гаспадаркі; у 1996 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае кіраванне. 

Намеснік старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта; намеснік старшыні, першы намеснік старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і рынку рыбапрадуктаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; першы намеснік Старшыні Праўлення Белкаапсаюза; намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; кіраўнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў г. Санкт-Пецярбургу.

З верасня 2013 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане. 12 верасня 2019 года быў вызвалены з пасады[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 340 «О В. В. Бескостом» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).