Альберта Маравія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Альберта Маравія | |
| Alberto Moravia | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
26 верасня 1990 (82 года) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | |
| Прэміі: |
«La Strega» |
Альберта Маравія (іт. Alberto Moravia, сапраўднае імя: Alberto Pincherle) (28 лістапада 1907 — 26 верасня 1990) — італьянскі пісьменнік, журналіст і літаратурны крытык.
Нарадзіўся ў Рыме. У сваіх творах падымаў актуальныя тэмы сучаснасці: сексуальнасць, адчужанасць, а таксама экзістэнцыйныя праблемы. На яго эстэтыку паўплывалі неарэалізм і сюррэалізм. Некаторыя з яго раманаў былі экранізаваныя (Il conformista, La ciociara і інш.)
У 1959—1962 гадах Альберта Маравія быў старшынём італьянскага ПЭН-клуба.
Займаўся палітыкай і з 1984 года да смерці прадстаўляў Італію ў Еўрапейскім парламенце. Быў жанаты на Эльзе Марантэ.
Спасылкі [правіць]
- Сайт Фонда «Альберты Маравія» (італ.)
- Сайт «Увядзенне ў Маравія» (італ.)
- Асноўныя моманты біяграфіі і спіс твораў (англ.)