Альфонс Дадэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Альфонс Дадэ
Alphonse Daudet
Alphonse Daudet.jpg
Дата нараджэння: 13 мая 1840
Месца нараджэння: Нім
Дата смерці: 17 снежня 1897(1897-12-17) (57 гадоў)
Месца смерці: Парыж
Лагатып ВікіСховішча Альфонс Дадэ на Вікісховішчы

Альфонс ДАДЭ (фр.: Alphonse Daudet; 13 мая 1840, г. Нім, Францыя16 снежня 1897) — французскі пісьменнік.

Ураджэнец Праванса, ён ужо ў першых творах, якія зрабілі яго імя вядомым (зборнік вершаў «Закаханыя», 1858; аўтабіяграфіны раман «Малы», 1868; зборнік апаваданняў і нарысаў «Пісьмы з майго млына», 1869), з тонкім лірызмам і мяккім гумарам расказаў пра побыт, норавы, звьнаі, паданні сваіх землякоў, з любоўю намаляваў вобраз «маленькага чалавека». На правансальскім матэрыяле напісана і вядомая сатырычная трылогія пра Тартарэна («Незвычайныя прыгоды Тартарэна з Тараскона», 1872; «Тартарэн у Альпах», 1885; «Порт Тараскон», 1890). У вобразе галоўнага героя ён высмеяў дробнага буржуа, правінцыяльнага абывацеля, фразёра і хвалько. У сацыяльных раманах 1870—-80-х г. з гістарычнай і амаль дакументальнай канкрэтнасцю, паказаў сучасную яму Францыю, стварыў трапныя сатырычныя вобразы драпежных дзялкоў і палітычных авантурыстаў («Фрамон малодшы і Рыслер старэйшы», 1874; «Набоб», 1877; «Каралі ў выгнанні», 1879), прадажных журналістаў і рэлігійных фанатыкаў («Нума Руместан», 1881; «Евангелістыка», 1883), бяздарных артыстаў і лжэвучоных («Сафо», 1884; «Бессмяротны», 1885). Аўтар п'ес («Арлезіянка», 1872, і інш.), успамінаў.

Ліатратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дадэ // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]