Аляксандр Аляксандравіч Алонцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксандравіч Алонцаў
Дата нараджэння 24 студзеня 1941(1941-01-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 чэрвеня 2013(2013-06-19) (72 гады)
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр акварэль
Вучоба
Уплыў Іван Міхайлавіч Сталяроў і Фелікс Фёдаравіч Гумен
Член у
Узнагароды

Аляксандр Аляксандравіч Алонцаў (нар. 24 студзеня 1941, г. Брэст) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 студзеня 1941 года ў г. Брэсце ў сям’і ваеннаслужачага. Бацька, Аляксандр Іванавіч Алонцаў, гераічна загінуў у чэрвені 1941 года пры абароне Брэсцкай крэпасці[1].

З 1950 года Аляксандр Алонцаў займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам Пятра Аляксеевіча Данеліі пры абласным Доме народнай творчасці. У 1958 годзе закончыў СШ № 6 г. Брэста[1].

Скончыў у 1963[1] годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена[2]. З 1964 года працаваў педагогам студыі выяўленчага мастацтва пры Брэсцкiм клубе чыгуначнікаў. З 1966 года — мастак-афарміцель Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

У 1979 годзе — Украінскі паліграфічны інстытут імя І. Фёдарава ў Львове[2] па спецыяльнасці «графіка»[1]. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года[2]. Выканаў дыпломны праект: серыя плакатаў «Алімпійскія гульні „Масква-80“»[1].

У 1976 годзе стаў арганізатарам і першым дырэктарам Брэсцкай дзіцячай мастацкай школы[2], якой кіраваў да 2002 года, а выкладаў да 2005 года[1]. Пасля мастацкай школы А. А. Алонцаў яшчэ нейкі час быў выкладчыкам на кафедры мастацка-графічных дысцыплін Брэсцкага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Жыў у г. Брэсце[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе пераважна ў акварэлі. Асноўныя творы: «У бубны дахаў вецер б’е…» (паводле верша М. Багдановіча «Завіруха»), «Палёўкі», «Зялёны шум», «Першыя кроплі». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Брэсцкім краязнаўчым музеі[2].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

12 верасня 2014 года ў выставачнай зале Брэсцкага АГКЦ адкрылася мемарыяльная выстава «Аляксандр Алонцаў. Траекторыя творчасці». 31 ліпеня 2015 года ў Віцебскім мастацкім музеі была адкрыта выстава твораў А. А. Алонцава, — у горадзе, дзе ён вучыўся. У снежні 2015 года рашэннем Брэсцкага гарвыканкама Брэсцкай школе выяўленчых мастацтваў прысвоена імя А. А. Алонцава[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прызёр сямі рэспубліканскіх конкурсаў плакатаў. Узнагароджаны медалём БСМ «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (1991)[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з 24 студзеня 2016 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Алонцава (1941—2013), мастака, аўтара прац у станковай графіцы, акварэлі, педагога
  2. а б в г д е Алонцаў Аляксандр Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алонцаў Аляксандр Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]