Аляксандр Генадзевіч Лісаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Генадзевіч Лісаў
Дата нараджэння 7 ліпеня 1959(1959-07-07) (64 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец, мастацтвазнаўства, мастацтвазнавец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства
Член у

Аляксандр Генадзевіч Лісаў (нар. 7 ліпеня 1959, Шчучын) — беларускі мастацтвазнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1981—1986 гадах працаваў настаўнікам сярэдніх школ у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. У 1986—2017 гадах працаваў лабарантам, выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедраў выяўленчага мастацтва, эстэтычнага выхавання і культуры, беларускай літаратуры і культуры, усеагульнай гісторыі і сусветнай культуры мастацка-графічнага факультэта, факультэта беларускай гісторыі і культуры, гістарычнага факультэта, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. У 2017—2019 гадах — дацэнт кафедры філасофіі і паліталогіі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. У 2019—2023 гадах — загадчык кафедры філасофіі, з 2023 года дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Член Беларускага саюза мастакоў (2014). Член Таварыства гісторыкаў рускага мастацтва і архітэктуры Усходняй Еўропы (SHERA).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сучасныя беларускія краязнаўцы : матэрыялы да слоўніка [Лісаў Аляксандр Генадзьевіч] // Краязнаўчая газета. — 2005. — № 41 (лістап.). — С. 2.
  • Півавар, М. В. Лісаў Аляксандр Генадзевіч // Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст. : біябібліягр. давед. / М. В. Півавар. — Мн., 2010. — С. 187—188.
  • Лисов Александр Геннадьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Беларусь 2016 = Who is Who in the Republic of Belarus / ред. И. В. Чекалов. — Минск : Энциклопедикс, 2016. — С. 72-73.