Аляксандр Раслін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Раслін
шведск.: Alexander Roslin
Аўтапартрэт з партрэтам караля Густава III на мальберце
Аўтапартрэт з партрэтам караля Густава III на мальберце
Дата нараджэння:

15 ліпеня 1718(1718-07-15)

Месца нараджэння:

Мальмё, Швецыя

Дата смерці:

5 ліпеня 1793(1793-07-05) (74 гады)

Месца смерці:

Парыж, Францыя

Грамадзянства:

Flag of Sweden.svg Швецыя

Жанр:

мастак-партрэтыст

Аляксандр Раслі́н, часам Раслен (шведск.: Alexander Roslin, 15 ліпеня 1718, Мальмё — 5 ліпеня 1793, Парыж) — шведскі мастак-партрэтыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Стакгольме ў Г. Шродэра ў 1736-1739 гадах.

Працаваў у Швецыі (да 1745 і ў сярэдзіне 1770-х г.), Германіі (1745-1747), Італіі (1747-1752), Францыі (з 1752 года), Расіі (1775-1777).

Пісаў пераважна партрэты. У творах, якія вызначаліся вытанчанасцю пастэльнага каларыту ў духу ракако, спалучаў імкненне да канкрэтнайпсіхалагічнай характарыстыкі мадэлі з віртуознай перадачай тканін, упрыгожанняў і інш.

Вядомыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Яго пэндзлю належыць шэраг партрэтаў рускіх дзяржаўных дзеячаў: Івана Іванавіча Бяцкога, Івана Іванавіча Шувалава і іншых.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Per Bjurström Roslin — Höganäs: Wiken, 1993.
  • Magnus Olausson Alexander Roslin — 2007. — ISBN 978-91-27-08838-2.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 354. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]