Іван Іванавіч Шувалаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іван Іванавіч Шувалаў у 1760, партрэт Луі Таке. Дзяржаўны Эрмітаж (Санкт-Пецярбург)

Іван Іванавіч Шувалаў (руск.: Иван Иванович Шувалов) (1 (12) лістапада 1727, Масква14 (25) лістапада 1797, Пецярбург), рускі дзяржаўны дзеяч, генерал-ад'ютант (1760), фаварыт імператрыцы Лізаветы Пятроўны, мецэнат, заснавальнік Маскоўскага ўніверсітэта і Пецярбургскай Акадэміі майстэрстваў.

[правіць] Біяграфія

Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям'і. Атрымаў хатнюю адукацыю. Дзякуючы заступніцтву стрыечных братоў, Аляксандра і Пятра Шувалавых, удзельнікаў палацавага перавароту 1741, Іван Шувалов апынуўся пры імператарскім двары. У 1742 г. пачаў прыдворную службу ў якасці пажа. У 1749 г. атрымаў званне камер-юнкера. Неўзабаве зрабіўся фаварытам імператрыцы Лізаветы Пятроўны.

У 1750-х Шувалаў меў прыкметны ўплыў на ўнутраную і знешнюю палітыку Расіі, садзейнічаў развіццю рускай навукі і мастацтва, аказваў заступніцтва навукоўцам, пісьменнікам і мастакам. У ліку іншага ён падтрымліваў шматлікія распачынанні М. В. Ламаносава. Пад яго заступніцтвам у 1755 г. быў заснаваны Маскоўскі ўніверсітэт (і ён стаў яго першым куратарам), а ў 1757 г. створана Акадэмія майстэрстваў (Шувалаў быў яе прэзідэнтам да 1763).

Пасля ўзыходжання Кацярыны II граф Шувалаў апынуўся ў няміласці. З 1763 па 1777 г. ён знаходзіўся за мяжой (афіцыйна — у водпуску «па хваробе»), выконваў шэраг дыпламатычных і іншых даручэнняў рускага ўрада. Адначасна займаўся збіраннем калекцыі твораў мастацтва. Пасля перадаў сваю калекцыю Акадэміі майстэрстваў і Эрмітажу.

Вярнуўшыся ў Расію, у палітычным жыцці актыўна не ўдзельнічаў.

[правіць] Бібліяграфія


Шаблон:Фаварыты Раманавых

Шаблон:Стваральнікі будынка Імператарскай Акадэміі мастацтваў

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах