Амар Хаям
| Амар Хаям عمر خیام |
|
| Імя пры нараджэнні: | Гиясаддин Абу-ль-Фатх Омар ибн Ибрахим аль-Хайям Нишапури |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 18 мая 1048 |
| Дата смерці: | 4 снежня 1131 (83 года) |
УМАР ХАЯМ Гіясаддзін Абу-ль-Фатх ібн Ібрахім (18.5.1048, г. Нішапур, Іран — 4.12.1131) — персідскі і таджыкскі паэт і вучоны.
Жыў у Самаркандзе, Ісфахане, Бухары і інш.
Найвялікшы астраном свайго часу: за 500 гадоў да рэформы папы Грыгорыя XIII ажыццявіў рэформу календара ў выніку шматгадовых назіранняў за зорным небам. Паслядоўнік філасофіі Арыстоцеля і Ібн Сіны.
Сусветную вядомасць як паэту прынеслі яму рубаі (чатырохрадкоўі), у якіх адлюстраваны свет чалавечых перажыванняў, думы пра жыццё, чалавека і яго веды, глыбокі філасофскі роздум, пропаведзь дабра і чалавечнасці. Многія рубаі сталі афарызмамі.
Аўтар трактатаў на арабскай і персідскай мовах: матэматычных («Трактат пра доказы задач алгебры і алмукабалы»), фізічных («Вагі мудрасцей»), філасофскіх («Адказ на тры пытанні», «Трактат пра існаванне»), гістарычных («Науруз-намэ»). Збярогся ўрывак «Мелікшахскіх астранамічных табліц» Умара Хаяма, напісаных па-арабску.
[правіць] Беларускія пераклады
- Рубаі / Пер. з фарсі-кабулі Р. Барадулін. — Мн.: Мастац. літ., 1989. — 94 с.